Вы тут

У Гродзенскім раёне ў ДТЗ загінуў 12-гадовы хлопчык


Увечары 3 жніўня ў аграгарадку Путрышкі Гродзенскага раёна 28-гадовы мужчына, кіруючы аўтацягніком МАЗ з паўпрычэпам, наехаў на 12-гадовае дзіця, якое рухалася ў спадарожным напрамку на веласіпедзе.



 
Устаноўлена, што хлопчык рухаўся па тратуары, пасля чаго выехаў на праезную частку. Ад атрыманых у выніку ДТЗ цялесных пашкоджанняў ён памёр на месцы здарэння.
 
Праведзены агляд месца здарэння, прызначаныя неабходныя экспертныя даследаванні, распачата крымінальная справа па ч.2 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.