Увечары 3 жніўня ў аграгарадку Путрышкі Гродзенскага раёна 28-гадовы мужчына, кіруючы аўтацягніком МАЗ з паўпрычэпам, наехаў на 12-гадовае дзіця, якое рухалася ў спадарожным напрамку на веласіпедзе.
Устаноўлена, што хлопчык рухаўся па тратуары, пасля чаго выехаў на праезную частку. Ад атрыманых у выніку ДТЗ цялесных пашкоджанняў ён памёр на месцы здарэння.
Праведзены агляд месца здарэння, прызначаныя неабходныя экспертныя даследаванні, распачата крымінальная справа па ч.2 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/grodzenski-rayon
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz