Вы тут

Тэлеканал «Беларусь 1» пакажа прэм'еру — першы выпуск штотыднёвай праграмы «Зроблена!»


У Дзень Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь тэлеканал «Беларусь 1» пакажа прэм'еру — першы выпуск штотыднёвай праграмы «Зроблена!». Яна з'явiлася ў вынiку сумеснай работы Агенцтва тэленавiн Белтэлерадыёкампанii, iнфармацыйных дырэкцый каналаў АНТ i СТБ. Сумесны сацыяльна-палiтычны праект раскажа i пакажа найлепшыя дасягненнi нашай краiны за гады яе суверэннага жыцця.


Сёння мы маем добраўпарадкаваныя i камфортныя гарады з развiтай транспартнай iнфраструктурай, высокi ўзровень медыцынскага абслугоўвання, адукацыi, навукi i IТ-галiны, а таксама гаспадаркi i аб'екты прамысловага сектара, якiя пастаянна мадэрнiзуюцца, — i ўсё гэта вынiк агульнай працы мiльёнаў беларусаў. У праекце «Зроблена!» аўтары-карэспандэнты прадставяць гледачам вялiкую панараму суверэннай Беларусi, паказваючы, як год за годам выконвалiся даручэннi кiраўнiка дзяржавы, як множылiся дасягненнi ў сферы турызму, спорту, культуры, медыцыны, навукi i IТ, як удасканальвалiся транспартная iнфраструктура, аграпрамысловы комплекс, добраўпарадкаванне гарадоў, прамысловасць i шмат iншага.

— У праекце «Зроблена!» выкарыстана шмат архiўных матэрыялаў, каб паказаць у фармаце «было i стала», што дасягнута ў той цi iншай галiне за час нашага суверэннага iснавання. Напрыклад, першая серыя раскажа пра машынабудаўнiцтва, i там у нас архiўныя кадры з адсылкай у 90-я гады, — дзелiцца галоўны дырэктар Агенцтва тэлевiзiйных навiн Сяргей Хамянтоўскi. — Пакажам, якiмi былi прадпрыемствы, калi дасталiся нам пасля распаду Савецкага Саюза. Дастаткова ўспомнiць вядомыя кадры з «Гомсельмаша», дзе рабочыя грэюць рукi ў халодным цэху над агнём, якi гарыць у бочцы. Тады так здарылася, што на прадпрыемстве адключылi электрычнасць, i людзям даводзiлася сагравацца каля вогнiшчаў, якiя гарэлi проста ў цэхах. А потым па сутнасцi была створана цэлая галiна машынабудаўнiцтва, i сёння яна вядомая не толькi трактарамi i камбайнамi, таму што тут выпускаюць i электрамабiлi, i электрычкi «Штадлер», i многае iншае. Па такiм алгарытме мы прасочым, чым жыла i як развiвалася Беларусь, якiя магутнасцi маюць цяпер розныя вытворчасцi. У мяне асабiста выклiкаюць захапленне i гонар тыя людзi, чыiмi сiламi i прафесiяналiзмам быў дасягнуты такi вынiк. I, спадзяюся, нам з калегамi з iншых тэлеканалаў удалося ў 15-серыйным праекце расказаць пра ўсё гэта.

З выпуску ў выпуск аўтары будуць праводзiць своеасаблiвы вiдэаманiторынг таго, што адбываецца i як дзейнiчаюць пасля сустрэч з Прэзiдэнтам чыноўнiкi на месцах, якi вынiк далi шматлiкiя паездкi па рэгiёнах i рабочыя сустрэчы для беларускай эканомiкi за апошнiя 10-15 гадоў. Бо, як вядома, у гэты перыяд будавалi Беларускую АЭС, «Мiнск-Арэну», «Чыжоўка-Арэну», праводзiлi рэстаўрацыю стадыёна «Дынама», а ў цэхах айчынных прамысловых гiгантаў выпускалi новую прадукцыю... Усё гэта будзе прадстаўлена ў 15-хвiлiнных серыях журналiстамi трох тэлеканалаў. Аб'яднаныя агульнай канцэпцыяй выпускi праекта раскажуць пра тое, што можна лiчыць вынiкам агульнай працы, чым можна ганарыцца.

Тэлеканалы «Беларусь 1», «Беларусь 24», АНТ, СТБ i «РТР-Беларусь» пакажуць усе фiльмы цыклу ў прайм-тайм — кожны тыдзень гледачоў чакаюць адзiн выпуск, зроблены кожным з каналаў, i дзве работы ад калег па творчым цэху.

Алена ДРАПКО

Фота Белтэлерадыёкампанii

Загаловак у газеце: Гэта зроблена намі

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.