Вы тут

МТС запусціў серыю відэаролікаў для падрыхтоўкі да ЦТ


Кампанія МТС пры падтрымцы Міністэрства адукацыі запусціла серыю відэаролікаў па матэматыцы, фізіцы і хіміі. Гэта дадатковы інструмент для паўтарэння вучэбнага матэрыялу напярэдадні здачы цэнтралiзаванага тэсцiравання. Ім можна скарыстацца ў любы зручны час, зайшоўшы на YouTube са свайго смартфона.


Відэаролікі разлічаны на старшакласнікаў і абітурыентаў. Адукацыйны кантэнт пададзены ў іх у сціснутым фармаце і дапоўнены графікай. Працягласць аднаго занятку - да 15 хвілін. Абраныя прадметы - адны з топавых пры здачы ЦТ. Серыя ролікаў складаецца з некалькіх тэм па кожным з прадметаў. Плэйлісты з відэаролікамі даступныя на партале adu.by і на YouTube-канале МТС: ролікі па матэматыцы, па хіміі, па фізіцы.

Цэнтралізаванае тэсціраванне па матэматыцы пройдзе 1 і 2 ліпеня, па хіміі - 8 ліпеня, па фізіцы - 10 ліпеня. Калі ў абітурыентаў па ўважлівай прычыне не атрымліваецца трапіць на тэсціраванне ў гэтыя дні, здаць экзамен можна ў рэзервовыя дні. Зарэгістравацца для праходжання ЦТ у рэзервовыя даты можна з 12 па 17 ліпеня, а тэсціраванне па матэматыцы, хіміі і фізіцы адбудзецца з 19 па 23  ліпеня.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.