Вы тут

Медыятары краіны бясплатна пракансультуюць у Міжнародны дзень абароны дзяцей


У міжнародны дзень абароны дзяцей медыятары «Беларускай лігі сямейных медыятараў» бясплатна пракансультуюць праз тэлефон ці анлайн усіх, хто загадзя, да 1 чэрвеня, звернецца па дапамогу, паведамляе Telegram-канал Міністэрства юстыцыі.


Спецыялісты патлумачаць, што такое сямейная медыяцыя і як яна дапамагае дзецям, калі бацькі канфліктуюць. Раскажуць, як вырашаць праблемы ў сям’і без спрэчак. Дапамогуць зразумець, як прыцягнуць дзяцей і падлеткаў у сямейную медыяцыю. Распавядуць асноўныя патрабаванні да ўдзелу малых у медыяцыі.

Каб атрымаць кансультацыю, неабходна выбраць медыятара, перайшоўшы па спасылцы, і звязацца з ім па кантактных дадзеных у абазначаны час. Можна таксама пакінуць анлайн-заяўку на сайце ў спецыяльнай форме, і эксперты звяжуцца з вамі.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.