У міжнародны дзень абароны дзяцей медыятары «Беларускай лігі сямейных медыятараў» бясплатна пракансультуюць праз тэлефон ці анлайн усіх, хто загадзя, да 1 чэрвеня, звернецца [1] па дапамогу, паведамляе Telegram-канал Міністэрства юстыцыі.
Спецыялісты патлумачаць, што такое сямейная медыяцыя і як яна дапамагае дзецям, калі бацькі канфліктуюць. Раскажуць, як вырашаць праблемы ў сям’і без спрэчак. Дапамогуць зразумець, як прыцягнуць дзяцей і падлеткаў у сямейную медыяцыю. Распавядуць асноўныя патрабаванні да ўдзелу малых у медыяцыі.
Каб атрымаць кансультацыю, неабходна выбраць медыятара, перайшоўшы па спасылцы, і звязацца з ім па кантактных дадзеных у абазначаны час. Можна таксама пакінуць анлайн-заяўку на сайце ў спецыяльнай форме, і эксперты звяжуцца з вамі.
Ірына СІДАРОК
Спасылкі
[1] https://b24-cm8o99.bitrix24site.by/mezhdunarodnyydenzashchitydetey/
[2] https://zviazda.by/be/tags/medyyacyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/kansultacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodny-dzen-abarony-dzyacey