Вы тут

Як святкавалі Міжнародны дзень абароны дзяцей у Вялікім тэатры Беларусі


1 чэрвеня Вялікі тэатр Беларусі ператварыўся ў самую сапраўдную казку. Уся справа ў тым, што да Міжнароднага дня абароны дзяцей там была арганізавана акцыя «Вялікі тэатр — дзецям Беларусі».


Дзверы тэатра былі адкрытыя для гасцей усіх узростаў з 14:00. Дзеці маглі паўдзельнічаць у танцавальных і музычных майстар-класах, трапіць у госці да Снежнай каралевы, праспяваць вядомыя дзіцячыя песні разам з артыстамі тэатра і нават трапіць на прэм’ерны спектакль «Севільскі цырульнік».

Госці з захапленнем наведвалі ўсе тэматычныя зоны. Нашу ўвагу прыцягнулі стрыечныя брацік і сястрычка на адной з фотазон. Захар і Паліна прыйшлі на свята з бабуляй Наталляй Лісавец. Убачыўшы анонс на тэлеканале «Беларусь 3», дзяўчына зразумела, што варта прыйсці сюды разам з унукамі. Наталля прызналася, што яна прыхільніца Вялікага тэатра Беларусі.

Немагчыма было не звярнуць увагу на дзяўчынку з двума хвосцікамі, якая жвава калыхалася на кані. Мы вырашылі паразмаўляць з яе мамай. Марыя Нявенчанная працуе дызайнерам. На свята прыйшла разам з дзвюма дочкамі – Кацяй і Аняй. Паводле яе слоў, выбар, дзе святкаваць дзень абароны дзяцей, быў відавочны:

— Мая цётка звязана з мастацтвам, яна некалі тут працавала, таму я вельмі добра гэтае месца ведаю.

Старэйшая дачка Каця хацела патрапіць на майстар-клас па гульні на музычных інструментах, а вось малодшая Аня ўсё свята была ў захапленні ад каня.

Праграма мерапрыемства была распісана ажно да 19:00. Завяршала ўсё шоу мыльных бурбалак, выступленне жанглёраў і артыстаў на хадулях на пляцоўцы каля цэнтральнага ўваходу ў тэатр.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.