Вы тут

У чым сiмволiка зямлi?


«Сёлета быў у сваiх на Радаўнiцу. Людзей на могiлках было мала, можа, таму i ўбачыў, як побач з намi завiхалася жанчына, прыбрала магiлу, паставiла «кветкi», палажыла пафарбаванае яйка, а потым дастала невялiкi вузельчык, зроблены з насоўкi, i высыпала на магiлу жменьку зямлi, пастаяла, паплакала... Навошта зямля, цi так трэба рабiць?» — пытаецца Мiкола П. з Мiнска.


У традыцыйнай культуры беларусаў зямля ўспрымалася як родны кут, родная старонка, Радзiма, як месца нашага часовага iснавання на гэтым свеце i як магiла — месца вечнага спачыну. Таму з такой павагай нашы продкi i сучаснiкi ставяцца да наведвання магiл, карпатлiвага шчыравання вакол iх у пачатку цыкла сельскагаспадарчых работ i ў канцы яго.

Па ўяўленнях нашых далёкiх продкаў, зямля заўсёды надзялялася самай высокай ступенню святасцi i чысцiнi. Яна не цярпела нiякай брыдоты i нечысцi. У сувязi з гэтым яе статус быў нароўнi з вадой. Напрыклад, правiла народнага этыкету патрабавала абавязкова памыць рукi перад сталаваннем, нават калi гэта было жнiво ў полi. Аднак калi там не было вады, рукi выцiралi аб зямлю. Лiчылася, што зямля валодае той жа ачышчальнай сiлай, што i вада. Славяне лiчылi, што зямля, у якой пахаваны сваякi, валодае незвычайным энергетычным патэнцыялам.

Людзi, якiя адпраўлялiся ў далёкую дарогу або пераязджалi на новае месца жыхарства, бралi з сабой жменю роднай зямлi; звярталiся да яе з просьбай аб уратаваннi: «Мацi — сыра Зямля, спасi мяне, на цябе надзея, спасай нас...»

Асаблiвая магiчная сiла прыпiсвалася зямлi, узятай на скрыжаваннi дарог, з першай баразны, з-пад нагi, калi вы ўпершыню бачылi ластаўку, бусла або пачулi зязюлю.

Калi трэба было вырашыць якую-небудзь складаную спрэчку i даказаць сваю слушнасць, чалавек кляўся зямлёй. Той, хто лiчыў, што праўда за iм, браў у рукi цi ў рот зямлю або клаў яе сабе на галаву. Пры гэтым ён ведаў: зман недапушчальны, бо тут жа на вачах прысутных ён «пачарнее як зямля».

Народныя лекары ведалi, што самым цяжкiм быў праклён мацi. Нi адзiн знахар адгаварыць яго не зможа. Каб зняць праклён, сын або дачка павiнны былi стаць на каленi i з'есцi жменьку зямлi або тройчы яе пацалаваць.

Калi здаралася, што чалавек памiраў на чужыне, то жменю роднай зямлi абавязкова сыпалi яму на магiлу. Бацька аднаго з аўтараў ваяваў на поўначы Расii i марыў яшчэ хоць раз пабываць там, але яго мары не спраўдзiлiся. Перад смерцю ён папрасiў: «Калi давядзецца каму-небудзь з вас быць у Петразаводску, прывязiце на маю магiлу жменю зямлi». Праз нейкi час мы змаглi выканаць яго просьбу.

Бацька другога аўтара пахаваны ва Украiне, у Чаркасах, а матуля — пад Баранавiчамi. Калi мы паехалi на могiлкi ў Чаркасы, то павезлi туды зямлю з магiлы матулi i, наадварот, зямля з магiлы бацькi была насыпана на магiлу мацi. Такiм чынам быў здзейснены рытуал сiмвалiчнага ўз'яднання бацькоў ужо пасля iх смерцi.

Уся глыбiня адносiн памiж зямлёй i чалавекам адлюстравана ў наступных словах цудоўнай легенды: «Зямля святая, яна наша мацi, яна нас жывых кормiць, а па смерцi да сябе прыхiляе».

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК

Прэв'ю: landlord.ua

Дасылайце свае пытаннi пра каранi i прыстасаванасць да сучаснага жыцця каляндарных i сямейна-побытавых народных традыцый ды абрадаў на паштовы або электронны адрас рэдакцыi з пазнакай «Пра радзiннае».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Без памылак нельга рухацца наперад, або Чаму попыт i прапанова пакуль не заўсёды супадаюць

Без памылак нельга рухацца наперад, або Чаму попыт i прапанова пакуль не заўсёды супадаюць

Давайце разам прыгадаем свае першыя крокi ў школе. Што кажа дзецям настаўнiк?

Спорт

Кiнуць выклiк лёсу. Чым жыве паралiмпiйскi спорт у Беларусi

Кiнуць выклiк лёсу. Чым жыве паралiмпiйскi спорт у Беларусi

Як беларусы рыхтуюцца да галоўных стартаў i як развiваецца паралiмпiйскi рух.

Эканоміка

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

У сельгаскааператыве «Ніва-2003» Гродзенскага раёна цяпер працуе ажно 11 маладых спецыялістаў.