Вы тут

Мiнпрыроды запрашае паўдзельнічаць у нацыянальных кансультацыях


Мiнпрыроды запрашае грамадскасць да ўдзелу ў нацыянальных кансультацыях па змесце Нацыянальнага даклада аб ажыццяўленнi Орхускай канвенцыi.


Прыродаахоўнае ведамства пры ўдзеле шырокага кола зацiкаўленых ведамстваў i грамадскасцi распачало падрыхтоўку Нацыянальнага даклада аб ажыццяўленнi Орхускай канвенцыi ў Рэспублiцы Беларусь (за перыяд 2017 – 2020 гадоў). Падчас яго падрыхтоўкi збiраецца i аналiзуецца iнфармацыя пра меры, прынятыя краінай у мэтах ажыццяўлення палажэнняў Канвенцыi, i пра iх эфектыўнасць з пункту гледжання дасягнення мэт гэтага мiжнароднага дакумента ў адпаведнасцi з рэкамендацыямi камiтэта па пытаннях яго выканання ў дачыненнi да нашай краiны.

Як расказалi ў прэс-службе Мiнпрыроды, да ўдзелу ў нацыянальных кансультацыях па змесце Нацыянальнага даклада аб ажыццяўленнi Орхускай канвенцыi запрашаецца i зацiкаўленая грамадскасць. Свае прапановы можна накiроўваць у Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь да 8 чэрвеня 2020 года на электронны адрас daspriroda@tut.by з пазнакай «Нацыянальны даклад». Кантактная асоба ў Мiнпрыроды: намеснiк начальнiка ўпраўлення аналiтычнай работы, навукi i iнфармацыi Алена Меляшкова (тэл. 200-45-45).

З папярэднiмi дакладамi можна азнаёмiцца на сайце Орхускага цэнтра Рэспублiкi Беларусь. Працэс падрыхтоўкi Нацыянальнага даклада аб ажыццяўленнi Орхускай канвенцыi апiсаны па спасылцы ў QR-кодзе.

* * *

Канвенцыя Еўрапейскай эканамiчнай камiсii ААН «Аб доступе да iнфармацыi, удзеле грамадскасцi ў прыняццi рашэнняў i доступе да правасуддзя па пытаннях, што датычацца навакольнага асяроддзя» (Орхуская канвенцыя) была падпiсана ў горадзе Орхусе (Данiя) у 1998 годзе. У нашай краiне яна зацверджана Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 14 снежня 1999 года № 726.

Задача Орхускай канвенцыi — гарантаваць правы на доступ грамадскасцi да iнфармацыi, удзелу ў працэсе прыняцця рашэнняў i на доступ да правасуддзя па пытаннях, якiя датычацца навакольнага асяроддзя, каб забяспечыць правы кожнага чалавека сучаснага i будучых пакаленняў на жыццё ў спрыяльным навакольным асяроддзi.

Каб рашыць гэту задачу, бакi, якiя падпiсалi Канвенцыю, абавязалiся забяспечваць ажыццяўленне трох асноўных правоў:

  • права на дасведчанасць: кожны чалавек мае права на атрыманне экалагiчнай iнфармацыi ад любога дзяржаўнага органа;
  • права на ўдзел: грамадскасць (у тым лiку i кожны чалавек паасобку) павiнна мець магчымасць браць удзел у прыняццi рашэнняў па канкрэтных вiдах экалагiчнай дзейнасцi, а таксама ў працэсе падрыхтоўкi планаў i праграм, праектаў нарматыўных дакументаў, звязаных з навакольным асяроддзем, падаючы грамадству неабходную iнфармацыю;
  • права на правасуддзе: кожны чалавек мае права на судовы разгляд выпадкаў адмовы ў падаваннi экалагiчнай iнфармацыi цi ва ўдзеле ў прыняццi рашэння па пытаннях, звязаных з навакольным асяроддзем.

Веранiка КОЛАСАВА

Загаловак у газеце: Тваё экалагiчнае права

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.

Эканоміка

Дзесяць пытанняў пра крэдыты, або Што трэба ведаць аб крэдыце, каб ён стаў сродкам рэалізацыі мэт, а не цяжарам на плячах

Дзесяць пытанняў пра крэдыты, або Што трэба ведаць аб крэдыце, каб ён стаў сродкам рэалізацыі мэт, а не цяжарам на плячах

Пра што абавязкова трэба падумаць перад тым, як браць на сябе фінансавыя абавязацельствы перад банкам?