Вы тут

Андрэй Худык: «Я ганаруся сацыяльнай палітыкай нашай краіны»


Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя наведаў дзіцячы дом № 3 г. Мінска ў рамках акцыі «Нашы дзеці»
Наведванне гэтай установы адукацыі напярэдадні Новага года стала добрай традыцыяй для Мінпрыроды. Вось і сёлета, 24 снежня, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык павіншаваў выхаванцаў дзіцячага дома № 3 з надыходзячымі святамі.


На свята да дзяцей таксама завіталі старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў, прадстаўнікі ўпраўлення Следчага камітэта па горадзе Мінску, сталічнага ўпраўлення ДАІ, РУП «Белмедпрэпараты», ААТ «Белінвестбанк», Маскоўскага аддзела Дэпартамента аховы МУС і 50-й змешанай ордэна Чырвонай Зоркі авіяцыйнай базы.

Выхаванцы дзіцячага дома сыгралі для гасцей навагодні спектакль і, зразумела, самі таксама не засталіся без падарункаў. Так, ад Мінпрыроды дзіцячаму дому быў перададзены прынтар і ласункі.

Віншуючы дзяцей і педагогаў з надыходзячымі святамі, Андрэй Худык адзначыў, што ганарыцца сацыяльнай палітыкай нашай краіны. «Дзеці, а асабліва дзеці-інваліды і іншыя асобы, якія маюць патрэбу ў дапамозе, заўсёды знаходзяцца ў зоне пастаяннай увагі дзяржавы», — сказаў міністр. Кіраўнік прыродаахоўнага ведамства таксама выказаў удзячнасць выхавальнікам і настаўнікам за іх цярпенне, дабрыню і душэўнасць.

Наша даведка

ДУА «Дзіцячы дом № 3 г. Мінска» — сацыяльна-педагагічная ўстанова, у якой рэалізуюцца праграмы спецыяльнай адукацыі на дашкольным узроўні. Сёння там пражываюць 53 дзіцяці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ва ўзросце ад трох да васьмі гадоў. 

Вераніка КОЛАСАВА, фота прэс-службы Мінпрыроды

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.