Вы тут

У Гомелі рыхтуюць эскiзныя прапановы архiтэктурнага абнаўлення набярэжнай Сожа


Зона творчасцi «Гомельскi Арбат», аб'екты грамадскага харчавання, дзiцячыя зоны, месцы для продажу сувенiрнай прадукцыi, а таксама закрытая канцэртная пляцоўка i рэзiдэнцыя Дзеда Мароза — набярэжная ракi Сож у цэнтральным парку прымерыць новыя формы аздаблення тэрыторыi. Такiя прапановы па архiтэктурных i канструктарскiх збудаваннях разгледзяць на конкурсе эскiзных праектаў добраўпарадкавання набярэжнай.


Арганiзатары архiтэктурнага змагання — Дзяржаўная гiсторыка-культурная ўстанова «Гомельскi палацава-паркавы ансамбль» i Камiтэт па архiтэктуры i будаўнiцтве Гомельскага аблвыканкама. Рэгiстрацыя заявак на ўдзел у конкурсе працягнецца да 30 красавiка. 15 мая — апошнi дзень прыняцця канчатковай распрацоўкi i афармлення эскiзных прапаноў згодна з правiламi.

— Тэрыторыя, абраная для праектавання, — звыш 21 гектара, — адзначыла намеснiк генеральнага дырэктара па добраўпарадкаваннi i ўтрыманнi тэрыторый гiсторыка-культурнай установы «Гомельскi палацава-паркавы ансамбль» Святлана Прышчэпава. — Чакаем архiтэктурных, дызайнерскiх i мастацкiх iдэй па ўдасканаленнi набярэжнай Сожа. Мы прапануем прадумаць аб'ёмна-прасторавае рашэнне гэтага маляўнiчага кутка i стварыць цэласны архiтэктурна-мастацкi вобраз улюбёнага месца адпачынку.

Вiтаюцца любыя нестандартныя творчыя прапановы. Але ёсць шэраг абавязковых умоў. Так, праект павiнен быць складзены з улiкам ахоўных зон помнiкаў прыроды i архiтэктуры — размова пра ўласна палацава-паркавы ансамбль, прыродны ландшафтны парк i культурны пласт наваколля. Аб'ектам праектавання таксама не можа выступаць тэрыторыя ад Кiеўскага спуску да Лебядзiнай сажалкi.

— Крытэрыi ацэнкi конкурсных праектаў — гэта навiзна падыходу да раскрыцця патэнцыялу тэрыторыi i канструктыўная рэалiстычнасць выканання прапанаваных збудаванняў, — дадала Святлана Мiхайлаўна.

У праектах таксама трэба адлюстраваць метады стварэння сучаснай прасторы для адпачынку, якая будзе даступна ў тым лiку i для маламабiльных груп насельнiцтва. Пажадана абгрунтаваць планiровачныя рашэннi ландшафтнай арганiзацыi набярэжнай. Не менш важна прадугледзець магчымасць круглагадовага выкарыстання тэрыторыi.

Удзельнiкам конкурсу трэба будзе правесцi аналiз i зрабiць прапанову па добраўпарадкаваннi з улiкам iснуючых зялёных насаджэнняў. Таксама трэба прадумаць функцыянальнае занiраванне тэрыторыi для адпачынку, шпацыраў i заняткаў спортам. Да ўдзелу запрашаюцца архiтэктары, навучэнцы профiльных ВНУ i каледжаў, а таксама дызайнеры, скульптары, мастакi, краязнаўцы, гiсторыкi i навукоўцы.

Па вынiках архiтэктурнага спаборнiцтва абяруць тры найлепшыя канцэпцыi. У адпаведнасцi з гэтым будуць вызначаны адрасаты грашовых узнагарод. Пераможцу конкурсу чакае прыз у дзве тысячы рублёў. Заахвочванне за другое i трэцяе месцы складзе паўтары тысячы i тысячу рублёў адпаведна.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Загаловак у газеце: Гомельскi Арбат i рэзiдэнцыя Дзеда Мароза

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Галаву можна вешаць, ламаць, сушыць, намыльваць... Але не губляць!

Грамадства

Як шматдзетная сям’я будуе жыллё з дапамогай дзяржаўнай субсідыі

Як шматдзетная сям’я будуе жыллё з дапамогай дзяржаўнай субсідыі

Святлана, шматдзетная мама з вёскі Чарнаўчыцы, што пад Брэстам, падзялілася гісторыяй іх сям'і і дома.

Грамадства

Камень Узнясення, «Стопачка» і «Руская свечка». Што паглядзець у Іерусаліме?

Камень Узнясення, «Стопачка» і «Руская свечка». Што паглядзець у Іерусаліме?

Аўтобусы з паломнікамі і турыстамі ніколі не праязджаюць міма гэтых знакавых, і не толькі для хрысціян, святынь.