Вы тут

Што хвалюе жыхароў Магілёўшчыны?


Больш за дваццаць пытанняў паступiла на суботнюю прамую лiнiю, якую правяла намеснiк старшынi Магiлёўскага абласнога Савета дэпутатаў Iрына Раiнчык.


Амаль палову заяўнiкаў турбавалi праблемы ў галiне ЖКГ, iншыя пытаннi датычылiся сферы аховы здароўя, гандлю i спажывецкага рынку, працы i занятасцi насельнiцтва, архiтэктуры, будаўнiцтва, землеўпарадкавання, культуры, спорту i турызму. Вялiкую актыўнасць праявiлi магiляўчане, па некалькi тэлефонных званкоў прагучала з Бабруйска, Глуска i Асiповiч, па адным — з Быхава, Горак, Кiраўска, Клiчава, Крычава i Мсцiслаўскага раёна.

Магiляўчанка, напрыклад, выказала незадаволенасць тым, што непадалёк ад яе знаходзiцца бар з кругласутачным рэжымам работы. Каля дома, у тым лiку i на дзiцячай пляцоўцы, пастаянна збiраюцца шумныя кампанii, якiя парушаюць грамадскi парадак. Яна спадзяецца, што мясцовыя ўлады прымуць меры.

Жыхарка Быхава паведамiла, што ў доме, дзе яна жыве, працякае дах. Яна ўжо звярталася з гэтым пытаннем у райвыканкам, але праблему пакуль не атрымалася вырашыць.

— Некалькi чалавек, якiя патэлефанавалi да нас, — з лiку пастаянных, яны перыядычна з розных нагод звяртаюцца ў выканаўчыя органы, — паведамiла Iрына Раiнчык. — У цэлым пытаннi, што прагучалi гэтым разам, узятыя на кантроль i накiраваны для аператыўнага вырашэння. Вельмi прыемна было пачуць падзяку на адрас дэпутатаў Крычаўскага райсавета i непасрэдна яго старшынi Iрыны Пруднiкавай за тое, што яны бяруць актыўны ўдзел у навядзеннi парадку на зямлi.

Усяго гэтым разам на суботнiя прамыя лiнii ў абл-, гар- i райвыканкамы паступiла 84 звароты.

Нэлi ЗIГУЛЯ

Прэв'ю: Depositphotos.com

Загаловак у газеце: І пытаннi, i падзякi

Выбар рэдакцыі

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.

Грамадства

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

З мінулага тыдня экспрэс-тэсціраванне на COVІD-19 даступнае ў многіх паліклініках краіны, у тым ліку і ў невялікіх гарадках і пасёлках гарадскога тыпу.

Палітыка

Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб забеспячэнні бяспекі іх працы

Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб забеспячэнні бяспекі іх працы

Пра гэта ён заявіў сёння на рабочай сустрэчы з Наталляй Качанавай і Віктарам Шэйманам.