Вы тут

Мiнпрыроды запрашае да ўдзелу ў экалагiчнай кампанii «Добраўпарадкуем малую радзiму!»


На працягу года ў краiне пройдуць шматлiкiя мерапрыемствы па добраўпарадкаваннi гарадоў, раёнаў, жылых двароў, мемарыяльных комплексаў, паркаў i прыродных аб'ектаў. Далучыцца цi арганiзаваць сваю «зялёную» акцыю можа кожны.


Фота: vitvesti.by

— Мы заклiкаем усiх жыхароў нашай краiны, грамадскiя аб'яднаннi i арганiзацыi актыўна ўключыцца на працягу года ў гэтую экалагiчную кампанiю, — сказала начальнiк галоўнага ўпраўлення экалагiчнай палiтыкi, мiжнароднага супрацоўнiцтва i навукi Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Таццяна КАНАНЧУК. — Кожны можа зрабiць свой унёсак у паляпшэнне стану навакольнага асяроддзя i захаванне памяцi гераiчнай перамогi нашых продкаў у гады Вялiкай Айчыннай вайны.

Таццяна Кананчук адзначыла, што ў мiнулым годзе шмат людзей прынялi актыўны ўдзел у кампанii. Прычым не толькi ў акцыях i мерапрыемствах, агучаных цi запланаваных у рамках рэспублiканскага плана па навядзеннi парадку на зямлi, але i ў грамадскiх iнiцыятывах, напрыклад, «Зробiм!», «Плогiнг Беларусь» i iншых. Так, летась падчас забегаў актыўныя грамадзяне сабралi 1,4 тоны смецця. З удзелам насельнiцтва было створана 52 тысяч га новых лясоў, у рамках акцыi «Чысты вадаём» у парадак прыведзена 1,2 тысячы км берагавой лiнii вадаёмаў i вадацёкаў, добраўпарадкавана амаль 3000 прыдамавых тэрыторый, а таксама 7665 мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой славы, пахаванняў воiнаў, iншых памятных месцаў. Валанцёры таксама абследавалi 625 крынiц — сёлета праца па iх добраўпарадкаваннi прадоўжыцца.

Дзе ж можна прыкласцi свае сiлы ў 2020-м? Гэта традыцыйныя акцыi па пасадцы дрэў вясной i восенню; на май-чэрвень запланавана добраўпарадкаванне экалагiчных сцежак, а на верасень — велапрабегi ў рамках Дня без аўтамабiля i iншыя мерапрыемствы. Каб заняцца добраўпарадкаваннем цi азеляненнем тэрыторый, дастаткова звязацца з тэрытарыяльнымi органамi Мiнпрыроды — яны падкажуць, дзе неабходна такая дапамога.

Па словах Таццяны Кананчук, прыродаахоўнае ведамства таксама вiтае i гатова падтрымаць i экалагiчныя iнiцыятывы ад грамадзян, грамадскiх аб'яднанняў.

Можна дапамагчы прыродзе i не выходзячы з дому — напрыклад, далучыцца 28 сакавiка да глабальнай экалагiчнай акцыi «Гадзiна Зямлi — 2020». У гэты дзень трэба будзе адключыць святло i iншыя не жыццёва важныя электрапрыборы на адну гадзiну з 20.30 да 21.30.

— Мэта акцыi — не столькi сэканомiць электраэнергiю, колькi звярнуць увагу жыхароў нашай краiны на пытаннi аховы навакольнага асяроддзя, — адзначыла Таццяна Кананчук. — Мiнпрыроды таксама накiравала рэкамендацыi розным арганiзацыям, чаму важна падтрымаць гэтую iнiцыятыву i адключыць падсветку на будынках.

Якi горад самы зялёны?

Азеляненне тэрыторый населеных пунктаў — яшчэ адзiн кiрунак, дзе патрэбна дапамога неабыякавых. У мiнулым годзе пры ўдзеле беларускiх грамадзян многiя куткi краiны зазелянелi — усяго было высаджана 551,9 тысячы дрэў i 516,9 тысячы кустоў.

— Нашы тэрытарыяльныя органы ўжо цяпер займаюцца зборам iнфармацыi i прапаноў ад насельнiцтва па азеляненнi тых тэрыторый, якiя найбольш востра маюць у гэтым патрэбу, — расказаў начальнiк упраўлення бiялагiчнай i ландшафтнай разнастайнасцi Мiнпрыроды Мiкалай СВIДЗIНСКI. — Гэтая iнфармацыя будзе абагульняцца i размяшчацца на сайтах камiтэтаў. Зразумела, не ўсе тэрыторыi падыходзяць для азелянення. Так, непрыдатныя для пасадкi ўчасткi пад iнжынернымi сеткамi, камунiкацыямi, а таксама паблiзу сцен будынкаў.

Па словах Мiкалая Свiдзiнскага, некаторыя рэгiёны краiны, асаблiва паўднёвыя i заходнiя, ужо падключылiся да гэтай работы: за мiнулы i бягучы тыдзень было высаджана каля 25 тысяч дрэў i кустоў. Усяго ж сёлета плануецца папоўнiць «зялёны фонд» гарадоў на 217 тысяч штук гэтых раслiн. I асаблiвая ўвага будзе ўдзелена выкананню тэхналогiй азелянення i высокай якасцi работ.

Дзякуючы праведзеным у мiнулым годзе мерапрыемствам зялёных тэрыторый у гарадах i раённых цэнтрах стала больш на 2592,3 га, а ўзровень азелянення дасягнуў патрэбнага паказчыка (40 % ад агульнай тэрыторыi) у 88 населеных пунктах. У цэлым па краiне ён выконваецца ў 72 % гарадоў i райцэнтраў.

Паводле даных Мiнпрыроды, у сталiцы сёння ўзровень азелянення складае 42 %. Сярод абласных цэнтраў ён таксама выконваецца ў Брэсце (45,3 %), Вiцебску (49 %) i Гомелi (41,7 %), а вось Магiлёў (32,4 %) i Гродна (31,1 %) пакуль адстаюць па гэтым паказчыку. Самымi зялёнымi ў краiне можна назваць г.п. Акцябрскi (64,8 %), гарады Лельчыцы (64,2 %), Брагiн (63,8 %), Карму (62,9 %) i Капыль (61,3 %). У канцы ж гэтага своеасаблiвага рэйтынгу пакуль Ваўкавыск (27,3 %), Мiёры (24,6 %), Слонiм (24,5 %), Лёзна (24,1 %) i Масты (21,2 %). Дапаможам гарадам пазелянець!

Веранiка КОЛАСАВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.