Вы тут

Народныя выбраннікі Беларусі і ЗША мусяць больш кантактаваць наўпрост


Такое меркаванне выказаў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах Андрэй Савіных на сустрэчы з кіраўніком сакратарыята камітэта па міжнародных адносінах Сената Кангрэса ЗША Крыстаферам Сочам.


Андрэй Савіных падкрэсліў, што гэта першая сустрэча парламенцкіх структур Беларусі і ЗША непасрэдна ў гістарычна важным будынку, дзе месціцца Палата прадстаўнікоў, — дагэтуль народныя выбраннікі кантактавалі ў асноўным на палях буйных парламенцкіх форумаў.

«Несумненна, мы можам канстатаваць, што Мінск і Вашынгтон прадукцыйна супрацоўнічаюць у абласцях супадзення інтарэсаў, па пытаннях бяспекі (гэта перш за ўсё барацьба са злачыннасцю, гандлем людзьмі, тэрарызмам, абыходжанне з радыеактыўнымі матэрыяламі). Узноўлены дыялог у ваеннай сферы, па лініі аховы здароўя, сельскай гаспадаркі, прафесійных абменаў», — адзначыў дэпутат і выказаў упэўненасць, што на фоне гэтых дасягненняў надышоў час для прамых кантактаў парламенцкіх структур.

На думку Андрэя Савіных, такія кантакты дазволяць нанова выбудаваць адносіны, што калісьці былі паміж нашымі краінамі, і працаваць на карысць абедзвюх дзяржаў.

У сваю чаргу, Крыстафер Соча паведаміў аб аптымізме, які з'явіўся ў дэлегацыі за кароткі час, праведзены ў Беларусі. Прадстаўнікоў ЗША натхнілі нашы поспехі ў эканоміцы, сферы высокіх тэхналогій і барацьбы з тэрарызмам.

«Як вы ведаеце, Кангрэс ЗША прыняў шэраг заканадаўчых актаў па тэме адносін з Беларуссю. Адна з мэт нашага візіту — на свае вочы паназіраць за прагрэсам, ажыццёўленым у Беларусі, і разабрацца, ці патрэбныя абнаўленні ў гэтых актах», — канстатаваў Крыстафер Соча. Ён падтрымаў ідэю парламенцкіх абменаў і выказаў надзею на ўмацаванне плыні інфармацыі паміж беларускімі ўладамі і Кангрэсам ЗША.

Варвара Марозава

Прэв'ю: БЕЛТА

Загаловак у газеце: Дыялог праз акіян

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.