Такое меркаванне выказаў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах Андрэй Савіных на сустрэчы з кіраўніком сакратарыята камітэта па міжнародных адносінах Сената Кангрэса ЗША Крыстаферам Сочам.
Андрэй Савіных падкрэсліў, што гэта першая сустрэча парламенцкіх структур Беларусі і ЗША непасрэдна ў гістарычна важным будынку, дзе месціцца Палата прадстаўнікоў, — дагэтуль народныя выбраннікі кантактавалі ў асноўным на палях буйных парламенцкіх форумаў.
«Несумненна, мы можам канстатаваць, што Мінск і Вашынгтон прадукцыйна супрацоўнічаюць у абласцях супадзення інтарэсаў, па пытаннях бяспекі (гэта перш за ўсё барацьба са злачыннасцю, гандлем людзьмі, тэрарызмам, абыходжанне з радыеактыўнымі матэрыяламі). Узноўлены дыялог у ваеннай сферы, па лініі аховы здароўя, сельскай гаспадаркі, прафесійных абменаў», — адзначыў дэпутат і выказаў упэўненасць, што на фоне гэтых дасягненняў надышоў час для прамых кантактаў парламенцкіх структур.
На думку Андрэя Савіных, такія кантакты дазволяць нанова выбудаваць адносіны, што калісьці былі паміж нашымі краінамі, і працаваць на карысць абедзвюх дзяржаў.
У сваю чаргу, Крыстафер Соча паведаміў аб аптымізме, які з'явіўся ў дэлегацыі за кароткі час, праведзены ў Беларусі. Прадстаўнікоў ЗША натхнілі нашы поспехі ў эканоміцы, сферы высокіх тэхналогій і барацьбы з тэрарызмам.
«Як вы ведаеце, Кангрэс ЗША прыняў шэраг заканадаўчых актаў па тэме адносін з Беларуссю. Адна з мэт нашага візіту — на свае вочы паназіраць за прагрэсам, ажыццёўленым у Беларусі, і разабрацца, ці патрэбныя абнаўленні ў гэтых актах», — канстатаваў Крыстафер Соча. Ён падтрымаў ідэю парламенцкіх абменаў і выказаў надзею на ўмацаванне плыні інфармацыі паміж беларускімі ўладамі і Кангрэсам ЗША.
Варвара Марозава
Прэв'ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/varvara-marozava
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/tags/deputaty
[4] https://zviazda.by/be/tags/andrey-savinyh
[5] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[6] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodnyya-adnosiny