Вы тут

Фестываль «Каложскі благавест» пройдзе ў Гродне напрыканцы лютага


Міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў «Каложскі благавест» у дзевятнаццаты раз пройдзе ў Гродне напрыканцы лютага.


Удзельнікамі творчага форуму сёлета стануць 37 найлепшых хароў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Латвіі, Сербіі, Румыніі, Узбекістана. А вось калектывы з Фінляндыі, Нідэрландаў і Эстоніі выступяць у межах фэсту ўпершыню. «У апошнія гады фестываль збірае рэкордную колькасць замежных калектываў. Наогул, «Каложскі благавест» за гады свайго існавання стаў не толькі святам-візітоўкай Гродзеншчыны, але і адным з вядучых праваслаўных фестываляў у свеце, маштабным культурным мерапрыемствам, якое аб'ядноўвае прадстаўнікоў розных краін і канфесій», — адзначаюць у абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.

Урачыстае адкрыццё «Каложскага благавесту» адбудзецца 19 лютага ў Гродзенскім абласным драмтэатры. Старт фестывалю дасць канцэрт леташняга пераможцы конкурсу праваслаўных песнапенняў, мужчынскага хору «Усіхсвяцкі» сталічнага прыхода ў гонар Усіх Святых. Конкурсныя выступленні ўдзельнікаў гледачы змогуць ацаніць 20-21 лютага ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы, а ўзнагароджанне лаўрэатаў і гала-канцэрт запланаваныя зноў жа ў драмтэатры 22 лютага. Акрамя таго, у праграме форуму — прагляд і абмеркаванне фільмаў праваслаўнай тэматыкі, вечар духоўнай паэзіі і аўтарскай песні, тэматычныя выстаўкі.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Прэв'ю: goodfon.ru

Загаловак у газеце: Усе хоры ў госці да нас

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.