Вы тут

Вядомы брытанскі эколаг выступіць у Мінску з лекцыяй пра змены клімату


Людзі горача спрачаюцца аб тым, змяняецца клімат у прынцыпе ці не. Хтосьці радуецца кліматычным зменам - маўляў, будзе цёпла, не будзем мерзнуць, а хтосьці баіцца, што наступствамі будуць катаклізмы і эпідэміі. Грамадскае аб’яднанне “Ахова птушак Бацькаўшчыны” вырашыла вынесці пытанне ў афлайн і запрасіла дасведчанага эксперта з Вялікабрытаніі расказаць шырокай аўдыторыі простымі словамі пра тое, што ведаюць на гэты конт сучасныя навукоўцы.


Доктар Роб Філд – старшы навуковы супрацоўнік у Каралеўскім таварыстве абароны птушак, да якога ён далучыўся ў 2000 годзе. Атыўна вывучае экасістэмныя магчымасці змякчэння наступстваў кліматычных зменаў праз паляпшэнне кіравання і захаванне дзікай прыроды, галоўным чынам у сельскагаспадарчых экасістэмах і тарфяніках Вялікабрытаніі, астатняй Еўропы і Афрыкі.

У прыватнасці, доктар Філд супрацоўнічае з беларускімі калегамі па пытанні змяншэння негатыўных наступстваў кліматычных зменаў у рэгіёне Палесся, а таксама вывучае, як аднаўленне балот уплывае на папуляцыі птушак у Беларусі.

Навукова-папулярная лекцыя “Разборкі з кліматам. Будзе горача?” адбудзецца 7 лютага ў мінскім гатэлі DoubleTree by Hilton (пр-т Пераможцаў, 9) з 19.00 да 21.00. Лекцыя будзе ісці з сінхронным перакладам на рускую мову. Уваход на яе бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі.

Што будзе на лекцыі?

  • Як утварыўся “парніковы эфект” і што мы ведаем пра хімію атмасферы?
  • Што такое кругазварот вугляроду і як на яго ўплывае выкапневае паліва (нафта, вугаль, газ)?
  • Як змены ў гэтым кругазвароце прыводзяць да пацяплення атмасферы?
  • Як гэта ўсё ўплывае на людзей і дзікую прыроду?
  • Ці магчыма і варта з гэтым змагацца?

Пра ўсё гэта раскажа Роб Філд, а напрыканцы ён адкажа на пытанні з залы.

Лекцыя адбудзецца пры падтрымцы Пасольства Вялікабрытаніі ў Беларусі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш»

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш»

Пра першы год жыцця Вярхоўнага суда ў новым будынку — Валерый Калiнковiч.

Спорт

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

Сядзячы спосаб жыцця i нiзкi ўзровень фiзiчнай актыўнасцi могуць аказаць негатыўны ўплыў на здароўе.

Грамадства

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

У Беларусі з моманту выяўлення першага выпадку COVID-19 зарэгістравана 351 інфікаваных.