Вы тут

Увядуць забарону на выкарыстанне і продаж некаторых відаў аднаразовага пластыкавага посуду


Забарона на выкарыстанне і продаж некаторых відаў аднаразовага пластыкавага посуду будзе ўведзена ва ўстановах грамадскага харчавання. Такое рашэнне прыняў урад (пастанова Савета Міністраў № 797 ад 27 лістапада 2019 года). Які канкрэтна аднаразовы посуд трапіць пад забарону, цягам трох месяцаў вызначыць Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ). Змяненні ўвойдуць у сілу з 1 студзеня 2021 года.


— Рэалізацыя гэтага дакумента прывядзе да зніжэння выкарыстання аднаразовай палімернай упакоўкі, а таксама мінімізацыі яе ўплыву на навакольнае асяроддзе і здароўе насельніцтва. Гэта суадносіцца з Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 сакавіка 2019 года № 7, а таксама міжнароднымі тэндэнцыямі ў галіне абыходжання з пластыкам, — падкрэслівае дырэктар Цэнтра экалагічных рашэнняў Яўген ЛАБАНАЎ.

На думку экспертаў цэнтра, асноўным крытэрыем для ўключэння тавару ў пералік забароненых для сектара грамадскага харчавання павінна быць немагчымасць яго паўторнага выкарыстання на працягу тэрміну прыдатнасці. Згодна з гэтым крытэрыем, Цэнтр экалагічных рашэнняў прапануе ўключыць у пералік забароненых наступныя прадметы:

  • пластыкавыя памешвальнікі;
  • пластыкавыя трубачкі;
  • сашэ з цукрам, соллю і перцам (парцыйныя ўпакоўкі, якія ўтрымліваюць тонкі пласт пластыку);
  • аднаразовы посуд і прыборы, асабліва з тыпаў пластыку, якія не перапрацоўваюцца ў Беларусі;
  • аднаразовыя пластыкавыя кубачкі або шматслойныя аднаразовыя кубачкі, у склад якіх уваходзіць пластык.

Як адзначае Яўген Лабанаў, не менш важна сёння ўдзяліць належную ўвагу альтэрнатыве аднаразовым пластыкавым прадметам.

— Адсутнасць дакладных крытэрыяў для выбару альтэрнатыўных тавараў можа прывесці да з'яўлення іншых аднаразовых тавараў, раскладанне або перапрацоўка якіх будуць немагчымыя ў цяперашніх умовах. Асноўным крытэрыем павінна быць магчымасць іх шматразовага выкарыстання, — заўважае эколаг.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: ofispremier.by

Загаловак у газеце: Заслона аднаразоваму посуду

Выбар рэдакцыі

Спорт

Малады батутыст Іван Літвіновіч: Я зламаў сківіцу сваім жа каленам

Малады батутыст Іван Літвіновіч: Я зламаў сківіцу сваім жа каленам

Як хлопец з Вілейкі абыгрывае славутых кітайцаў.

Грамадства

Ці можна выхоўваць дзіця ў сацыяльных сетках?

Ці можна выхоўваць дзіця ў сацыяльных сетках?

Анлайн-жыццё падлеткаў усё часцей становіцца прычынай сямейных канфліктаў.

Культура

Глеб Отчык: З прапановамі прыходзіць толькі 5 % мастакоў, а астатнія 95 % кажуць «Дай»

Глеб Отчык: З прапановамі прыходзіць толькі 5 % мастакоў, а астатнія 95 % кажуць «Дай»

Ужо месяц Саюз мастакоў, у які ўваходзіць больш за тысячу сяброў, дзейнічае пад кіраўніцтвам новага старшыні

Грамадства

Качанава: Сустрэчы з працоўнымі калектывамі - гэта магчымасць рэальна ацаніць сітуацыю на месцах

Качанава: Сустрэчы з працоўнымі калектывамі - гэта магчымасць рэальна ацаніць сітуацыю на месцах

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава наведала ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч».