Вы тут

Настаўнік фізкультуры ў Баранавічах уладкаваўся трэнерам па дзюдо: зарплату атрымліваў, а заняткі не праводзіў


Аператыўнікі БЭЗ Баранавіцкага РАУС раскрылі злачынную махінацыю ў сферы спартыўнай адукацыі. Пад падазрэннем у махлярстве - 61-гадовы выкладчык фізкультуры гарадской школы, паведамілі на сайце МУС.


У 2018 годзе мужчына захацеў павялічыць даход і ўладкаваўся на паўстаўкі ў дзіцяча-юнацкую спартыўную школу трэнерам дзюдо. Весці заняткі педагог павінен быў на базе сельскай школы, аднак па нейкіх прычынах ездзіў ён туды не заўсёды

У Баранавіцкім РАУС высветлілі, што выкладчык незаконна атрымліваў зарплату ў ДЮСШ за тыя гадзіны, якія ў рэчаіснасці не адпрацоўваў. Па дакументах ён трэніраваў, а на самай справе вёў фізкультуру ў гарадской школе ці займаўся асабістымі справамі. Фікцыя расцягнулася на ўвесь навучальны год.

Вынікі праверкі міліцыі перададзеныя ў Следчы камітэт для дачы прававой ацэнкі.

Пакуль шкода ад дзеянняў фігуранта складае крыху больш за 400 рублёў. Аднак сума можа апынуцца не канчатковай - аператыўныя мерапрыемствы працягваюцца.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.