Вы тут

Пяць разбітых аўто - вынік п'янай паездкі маладой мінчанкі


ДТЗ здарылася на сталічнай вуліцы Філімонава. 33-гадовая жанчына на “Міцубісі” з прыкметамі алкагольнага ап'янення рухалася з боку 2-га завулка Баграціёна ў напрамку вуліцы Запарожскай.


- Не справіўшыся з кіраваннем, наехала на бардзюрны камень, знесла некалькі пралётаў раздзяляльнай агароджы і выехала на сустрэчную паласу. Там сутыкнулася з аўтамабілем “Даф”, які стаяў у першай паласе. Затым, праехаўшы наперад, вылецела за межы праезнай часткі і сутыкнулася з “Фольксвагенам” і “БМВ”, якія знаходзіліся на гасцявой стаянцы. Ад удару з двума аўто “Міцубісі” адкінула наперад яшчэ і на прыпаркаваную “Ладу”, - паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Партызанскага РУУС г. Мінска Таццяна Спадабаева.

У выніку ДТЗ усе аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні. У дачыненні да мінчанкі было складзена два адміністрацыйныя пратаколы за адмову ад праходжання агляду і за ўчыненне ДТЗ. Пастановай начальніка раённай ДАІ жанчына пазбаўлена права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам на тры гады. Акрамя таго, ёй прыйдзецца выплаціць вялікую суму штрафу.

  • Дарэчы, у гэтым годзе ў сталіцы па віне нецвярозых кіроўцаў здзейснена 11 ДТЗ, у якіх два чалавекі загінулі і 14 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што, у адпаведнасці дзеючым заканадаўствам, за кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення, ці перадачу кіравання транспартным сродкам такой асобе, а таксама адмова ад агляду прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад 50 да 100 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання тэрмінам на тры гады. Паўторнае на працягу года такое парушэнне правілаў цягне ўжо крымінальную адказнасць і канфіскацыю аўтамабіля ў незалежнасці ад формы ўласнасці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота ў мініяцюры: podrobnosti.ua

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.