Вы тут

На варту заступіць «Ураган»?


Гэтымі днямі на палігоне пад Асіповічамі была паспяхова выпрабаваная мадэрнізаваная рэактыўная сістэма залпавага агню «Ураган». Яна прайшла праз глыбокую мадэрнізацыю на прадпрыемствах Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта.


Істотныя дапрацоўкі датычыліся тактыка-тэхнічных характарыстык. У сістэмы з'явілася новае шасі, на яго ўсталяваныя сучасныя сродкі навігацыі, сувязі, перадачы даных, пазіцыянавання...

Начальнік ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл — начальнік упраўлення ракетных войскаў і артылерыі Генеральнага штаба Узброеных Сіл генерал-маёр Генадзь Казлоўскі адзначыў:

— Усе пускі прайшлі паспяхова, і снарады трапілі ў цэль з высокай дакладнасцю. Але гэта былі толькі папярэднія выпрабаванні. Яшчэ некаторыя элементы трэба дапрацаваць. У хуткім часе «Ураган» чакаюць дзяржаўныя выпрабаванні. Пасля гэтага будзе вырашацца пытанне аб пастаўцы гэтых баявых машын у нашы Узброеныя Сілы.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Магілёўская вобласць ушанавала лідараў уборачнай кампаніі

Магілёўская вобласць ушанавала лідараў уборачнай кампаніі

У Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.

Грамадства

Хворым на фенілкетанурыю могуць палепшыць забяспячэнне прадуктамі харчавання

Хворым на фенілкетанурыю могуць палепшыць забяспячэнне прадуктамі харчавання

Міністэрства аховы здароўя адказала на публікацыю «Звязды».