Міністр абароны Віктар Хрэнін у інтэрв’ю тэлеканалу «Расія-24» расказаў, як ваеннае ведамства будзе рэагаваць на факты парушэння дзяржаўнай граніцы ў паветранай прасторы, паведамляе БелТА.
Кіраўнік ваеннага ведамства звярнуў увагу, што толькі са жніўня мінулага года зафіксавана шэсць парушэнняў дзяржаўнай граніцы ў паветранай прасторы. «Мы на ўсе парушэнні рэагуем. Калі трэба — паднімаецца наша баявая авіяцыя, прыводзяцца ў адпаведнасці са ступенню гатоўнасці зенітна-ракетныя войскі. Калі ўжо зусім (будуць. — Заўвага БелТА) страчаныя тармазы з іх боку, вядома, мы будзем збіваць, цырымоніцца не будзем», — сказаў Віктар Хрэнін.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».