Вы тут

Працягваецца тушэнне пажару на тэрыторыі Палескага лясгаса


Было працягнута тушэнне загарання сухой расліннасці ў балоцістай мясцовасці на тэрыторыі Рубельского лясніцтва Палескага лясгаса каля вёскі Старына Столінскага раёна, паведамляе МНС.


Для ліквідацыі пажару задзейнічана 21 адзінка тэхнікі і 89 чалавек, з іх 8 адзінак тэхнікі і 29 работнікаў МНС. Верталётамі Мі-26 і Мі-8 МНС праведзена шэсць скідаў вады, налёт склаў 3 гадзіны 21 хвіліну. Тушэнне абцяжарана адсутнасцю пад'язных шляхоў і забалочанай мясцовасцю. Для маніторынгу і ацэнкі становішча праводзіцца авіяцыйнае патруляванне самалётам АН-2 МНС.

Па стане на 6.00 12 верасня плошча, пройдзеная фронтам пажару, складае 90 гектараў. Для ліквідацыі задзейнічаны 21 адзінак тэхнікі, 89 чалавек з іх 8 адзінак тэхнікі (два службовыя аўтамабілі УАЗ, адзін усюдыход, МАЗ -- цягач з тралам, два авіябарты, два паліўных запраўшчыкі) і 29 чалавек МНС, 13 адзінак тэхнікі (два ўсюдыходы тыпу “Раса”, два МТЗ з плугамі, чатыры гусенічных усюдыходы, пяць аўтамабіляў УАЗ) і 60 чалавек лясной гаспадаркі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.