Было працягнута тушэнне загарання сухой расліннасці ў балоцістай мясцовасці на тэрыторыі Рубельского лясніцтва Палескага лясгаса каля вёскі Старына Столінскага раёна, п [1]аведамляе [2] МНС.
Для ліквідацыі пажару задзейнічана 21 адзінка тэхнікі і 89 чалавек, з іх 8 адзінак тэхнікі і 29 работнікаў МНС. Верталётамі Мі-26 і Мі-8 МНС праведзена шэсць скідаў вады, налёт склаў 3 гадзіны 21 хвіліну. Тушэнне абцяжарана адсутнасцю пад'язных шляхоў і забалочанай мясцовасцю. Для маніторынгу і ацэнкі становішча праводзіцца авіяцыйнае патруляванне самалётам АН-2 МНС.
Па стане на 6.00 12 верасня плошча, пройдзеная фронтам пажару, складае 90 гектараў. Для ліквідацыі задзейнічаны 21 адзінак тэхнікі, 89 чалавек з іх 8 адзінак тэхнікі (два службовыя аўтамабілі УАЗ, адзін усюдыход, МАЗ -- цягач з тралам, два авіябарты, два паліўных запраўшчыкі) і 29 чалавек МНС, 13 адзінак тэхнікі (два ўсюдыходы тыпу “Раса”, два МТЗ з плугамі, чатыры гусенічных усюдыходы, пяць аўтамабіляў УАЗ) і 60 чалавек лясной гаспадаркі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] http://mchs.gov.by/glavnoe/279123/
[2] https://mchs.gov.by/glavnoe/279123/
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/paleski-lyasgas