Вы тут

Гран-пры «Мастацтва кнігі» ўзялі прадстаўнікі нашай краіны


Урачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод ХVІ Міжнароднага конкурсу дзяржаў — удзельніц СНД «Мастацтва кнігі» прайшла на Маскоўскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, што завяршылася 8 верасня.


Гран-пры ўзялі прадстаўнікі нашай краіны — за трохтомную персанальную энцыклапедыю «Янка Купала» выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі» атрымала спецпрыз ад Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД, сродкі на выпуск дадатковага тыражу і рассылку кнігі ў нацыянальныя бібліятэкі краін Садружнасці. Усяго ж на рахунку айчынных выдаўцоў 20 дыпломаў міжнароднага конкурсу.

expo.vdnh.ru

Беларусь, якая сёлета ўдзельнічала ў кніжным форуме ў статусе ганаровага госця, прадставіла наведвальнікам 25 кніг праекта гісторыка і калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава «У пошуках страчанага», у якім злучаны гісторыя і сучаснасць, а таксама ўнікальны арт-аб'ект «Друкарскі зубр», сабраны з дэталяў друкарскіх станкоў ХІХ—ХХ стагоддзяў, і інтэрактыўную экспазіцыю «Друкарскі двор ХVІ стагоддзя», дзе можна было выпрабаваць на справе старажытныя тэхналогіі вырабу паперы і друкавання кніг (самастойна «выдаць» копію першай старонкі Бібліі Францыска Скарыны мог кожны пакупнік кніг на беларускім стэндзе). Штодня на розных пляцоўках выстаўкі праходзілі семінары, круглыя сталы, сустрэчы з аўтарамі і героямі кніг, аўтограф-сесіі, прэзентацыі кніжных навінак і выдавецкіх праектаў, прысвечаных знакавым падзеям у жыцці нашай краіны. Наогул беларускія выдавецтвы прадставілі некалькі тысяч найменняў кніг.

Нагадаем, удзел у найбуйнейшай у Расіі і Усходняй Еўропе 32-й Маскоўскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы ўзялі прадстаўнікі 33 краін свету. Спецыяльным госцем форуму стаў эмірат Шарджа (ААЭ) — сусветная сталіца кнігі ў 2019 годзе. За пяць дзён работы выстаўкі ў яе межах прайшло звыш 600 разнастайных мерапрыемстваў — ад прафесійных дыскусій да літаратурных квэстаў.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Кніжныя сустрэчы ў Маскве

Выбар рэдакцыі

Культура

На якія раскопкі чакаюць валанцёраў?

На якія раскопкі чакаюць валанцёраў?

Увесь лiпень працуе археалагiчны летнiк «Наўры-2020».

Грамадства

Як i калi прыняць спадчыну, атрымаць яе i захаваць?

Як i калi прыняць спадчыну, атрымаць яе i захаваць?

Карэспандэнту «Звязды» дапамагалi разбiрацца спецыялiсты.

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.