Вы тут

23 жніўня ў Брэсцкай вобласці стартуе культурна-эканамічны праект “Капітал месца”


Мерапрыемства адбудзецца ў Івацэвічах ў гарадскім Доме культуры. Пачатак – у 11 гадзін.


Каворкінгам “Капітал месца” - прэзентацыяй маладзёжных праектаў, у тым ліку ўдзельнікаў рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу “100 ідэй для Беларусі” - БРСМ і Асацыяцыя абароны інтэлектуальнай уласнасці “БелБренд” даюць старт новаму аднайменнаму культурна-эканамічнаму праекту, які скіраваны на прыцягненне інвестыцыйнага капіталу ў рэгіёны праз стварэнне і рэалізацыю новых брэндаў, заснаваных на мясцовай гісторыка-культурнай спадчыне.

Акрамя таго, праграмай прадугледжаны: работа пляцоўкі “Арт-лакацыя” з удзелам мастакоў, літаратурны фестываль “Нітка” і музычны этна-фэст, “Арт. Перформанс”.

Рэалізацыя праекта прадугледжвае ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі, грамадскімі арганізацыямі, прадпрыемствамі краіны, пасольствамі краін, з якімі Беларусь мае агульнае гістарычнае і культурнае мінулае і працягвае актыўнае супрацоўніцтва.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.