Мерапрыемства адбудзецца ў Івацэвічах ў гарадскім Доме культуры. Пачатак – у 11 гадзін.
Каворкінгам “Капітал месца” - прэзентацыяй маладзёжных праектаў, у тым ліку ўдзельнікаў рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу “100 ідэй для Беларусі” - БРСМ і Асацыяцыя абароны інтэлектуальнай уласнасці “БелБренд” даюць старт новаму аднайменнаму культурна-эканамічнаму праекту, які скіраваны на прыцягненне інвестыцыйнага капіталу ў рэгіёны праз стварэнне і рэалізацыю новых брэндаў, заснаваных на мясцовай гісторыка-культурнай спадчыне.
Акрамя таго, праграмай прадугледжаны: работа пляцоўкі “Арт-лакацыя” з удзелам мастакоў, літаратурны фестываль “Нітка” і музычны этна-фэст, “Арт. Перформанс”.
Рэалізацыя праекта прадугледжвае ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі, грамадскімі арганізацыямі, прадпрыемствамі краіны, пасольствамі краін, з якімі Беларусь мае агульнае гістарычнае і культурнае мінулае і працягвае актыўнае супрацоўніцтва.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/brsm
[2] https://zviazda.by/be/tags/brest
[3] https://zviazda.by/be/tags/praekt
[4] https://zviazda.by/be/tags/gistoryya
[5] https://zviazda.by/be/tags/kultura
[6] https://zviazda.by/be/tags/spadchyna