Вы тут

Дакумент з аўтографам караля Панятоўскага пакажуць у брэсцкім краязнаўчым музеі


У Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі прэзентуюць дакумент з асабістым подпісам караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Экспануецца рарытэт па праекце "12 артэфактаў", прысвечанаму 1000-годдзя Брэста, паведаміла БЕЛТА загадчыца навукова-экспазіцыйнага аддзела музея Ніна Кірылава.


Рэдкі экспанат будзе выстаўлены з 23 па 30 жніўня. Наведвальнікам музея прадставіцца магчымасць убачыць прэзенту караля польскага і вялікага князя літоўскага Пятру Катовічу аб яго прызначэнні на пасаду святара ўніяцкай царквы ў вёсцы Чаравачыцы (цяпер Кобрынскі раён) Брэсцкага павета. Дакумент складзены ў Варшаве 11 лістапада 1782 года, на ім аўтограф Станіслава Аўгуста Панятоўскага і адбітак каралеўскай пячаткі.

"Гэтай прэзентай кароль дае права на прыход святара і прапануе біскупу Брэсцкаму і Уладзімірскаму Сімяону Млоцкаму прызначыць яго на вакантнае месца настаяцелем царквы, - патлумачыла Ніна Кірылава. - Рукапісныя дакументы гістарычных дзеячаў - адмысловая рэдкасць і гонар музеяў, не кожны можа імі пахваліцца. Нам пашанцавала, такіх прадметаў у дакументальнай калекцыі некалькі".

Гэты артэфакт трапіў у Брэсцкі абласны краязнаўчы музей у сярэдзіне мінулага стагоддзя, у пачатку 1990-х гадоў унікальны дакумент адрэстаўравалі. Цікавы ён не толькі тым, што непасрэдна тычыцца брэсцкай зямлі. Вядома, што апошні кароль Рэчы Паспалітай нарадзіўся ў мястэчку Воўчын, цяпер гэта Камянецкі раён.

Па праекце "12 артэфактаў" кожны месяц 2019 года экспануюцца рарытэты - і не копіі, а выключна арыгіналы. На дэманстрацыю аднаго прадмета адводзіцца ўсяго тыдзень. У музеі ўжо паказалі сем артэфактаў. Наведвальнікі змаглі ўбачыць самшытавы грэбень і касцянога шахматнага караля з раскопак гарадзішча старажытнага Бярэсця, пастанову УЦВК аб ануляванні Брэст-Літоўскага свету, агульнагенеральскі мундзір імператара Мікалая I, трэбнік 1646 года, выдадзены ў Кіева-Пячэрскай лаўры, генеральны план крэпасці Брэст-Літоўска і належную Палескаму ваяводзе музычную шкатулку XIX стагоддзя.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як будзе праходзіць перапіс насельніцтва

Як будзе праходзіць перапіс насельніцтва

Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна МЯДЗВЕДЗЕВА адзначае, што іх ведамства разлічвае перапісаць максімальную колькасць грамадзян з дапамогай укаранёных інавацый.

Грамадства

Адзіныя дзяўчаты-паркуршчыцы ў Беларусі распавядаюць пра свой спорт

Адзіныя дзяўчаты-паркуршчыцы ў Беларусі распавядаюць пра свой спорт

Гэты кірунак спорту ўвайшоў у жыццё былых студэнтак дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры выпадкова.