Вы тут

На Століншчыне сутыкнуліся аўтамабіль ДАІ і трактар


ДТЗ адбылося сёння каля 9 раніцы ў вёсцы Манькавічы, паведамляюць ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.


Паводле папярэдняй інфармацыі кіроўца трактара "МТЗ 1221" (жыхар Столінскага раёна 1964 г.н.), рухаючыся па вуліцы Леніна, пры ажыццяўленні манеўру левага павароту не прадаставіў перавагу ў руху аўтамабілю "ВАЗ 2107", які рухаўся ў сустрэчным напрамку.

У выніку сутыкнення вадзіцелі транспартных сродкаў не пацярпелі, а вось два супрацоўніка міліцыі з траўмамі былі дастаўлены ў бальніцу для аказання медыцынскай дапамогі. Нарад ДАІ ажыццяўляў нагляд за дарожным рухам без выкарыстання пробліскавых маячкоў.

На месцы здарэння працуюць следча-аператыўная група, супрацоўнікі ДАІ.

Фота: brest.mvd.gov.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.