ДТЗ адбылося сёння каля 9 раніцы ў вёсцы Манькавічы, паведамляюць [1] ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Паводле папярэдняй інфармацыі кіроўца трактара "МТЗ 1221" (жыхар Столінскага раёна 1964 г.н.), рухаючыся па вуліцы Леніна, пры ажыццяўленні манеўру левага павароту не прадаставіў перавагу ў руху аўтамабілю "ВАЗ 2107", які рухаўся ў сустрэчным напрамку.
У выніку сутыкнення вадзіцелі транспартных сродкаў не пацярпелі, а вось два супрацоўніка міліцыі з траўмамі былі дастаўлены ў бальніцу для аказання медыцынскай дапамогі. Нарад ДАІ ажыццяўляў нагляд за дарожным рухам без выкарыстання пробліскавых маячкоў.
На месцы здарэння працуюць следча-аператыўная група, супрацоўнікі ДАІ.
Фота: brest.mvd.gov.by [1]
Спасылкі
[1] https://brest.mvd.gov.by/ru/news/1058
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[4] https://zviazda.by/be/tags/dai
[5] https://zviazda.by/be/tags/traktar-0