Вы тут

10 тысяч гектараў лесу гараць на Канарскіх астравах


Плошча ляснога пажару на іспанскім востраве Гран-Канары (аўтаномнаая супольнасць Канарскія астравы) дасягнула 10 тыс. га, паведамляе tsn.ua са спасылкай на агенцтва France-Presse (AFP).


Па дадзеных выдання, на гэты момант эвакуявана больш за 9 тыс. асоб. Улады не выключаюць, што ў бліжэйшы час будзе праведзена дадатковая эвакуацыя.

Як адзначае France-Presse, ва ўрадзе краіны заяўляюць, што гаворка ідзе пра найбуйнейшы пажар на тэрыторыі Іспаніі ў гэтым годзе. Раней паведамлялася, што полымя ахапіла 6 тыс. га.

Пажар пачаўся апоўдні ў суботу ў раёне Джункаліла, у муніцыпалітэце Артэнара. Мяркуюць, што агонь паўстаў з-за іскры ад зварачнага апарата, з якім працаваў 55-гадовы іспанец. Яго ўжо арыштавалі.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.