Плошча ляснога пажару на іспанскім востраве Гран-Канары (аўтаномнаая супольнасць Канарскія астравы) дасягнула 10 тыс. га, паведамляе [1] tsn.ua са спасылкай на агенцтва France-Presse (AFP).
Па дадзеных выдання, на гэты момант эвакуявана больш за 9 тыс. асоб. Улады не выключаюць, што ў бліжэйшы час будзе праведзена дадатковая эвакуацыя.
Як адзначае France-Presse, ва ўрадзе краіны заяўляюць, што гаворка ідзе пра найбуйнейшы пажар на тэрыторыі Іспаніі ў гэтым годзе. Раней паведамлялася, што полымя ахапіла 6 тыс. га.
Пажар пачаўся апоўдні ў суботу ў раёне Джункаліла, у муніцыпалітэце Артэнара. Мяркуюць, што агонь паўстаў з-за іскры ад зварачнага апарата, з якім працаваў 55-гадовы іспанец. Яго ўжо арыштавалі.
Спасылкі
[1] https://ru.tsn.ua/svit/10-tysyach-gektarov-lesa-uzhe-goryat-na-ispanskom-ostrove-gran-kanariya-1397361.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/les
[3] https://zviazda.by/be/tags/kanarskiya-astravy
[4] https://zviazda.by/be/tags/pazhar