Вы тут

Вучоныя хочуць нанова замарозіць Арктыку


У выніку раставання леднікоў Арктыкі апошнім часам даволі моцна стаў павышацца ўзровень Сусветнага акіяна. Але пад'ём узроўню вады пагражае не толькі затапленнем сушы прыбярэжных рэгіёнаў. Лёд, які растае, «разводзіць» марскую ваду, і цёплыя плыні становяцца халаднейшыя, а гэта не можа не адбівацца негатыўна на клімаце нашай планеты. Аднак нядаўна група навукоўцаў і архітэктараў прапанавала замарозіць Арктыку нанова.


Акрамя пагрозы змены клімату за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў Паўночны Ледавіты акіян страціў каля 30 % свайго ледзянога покрыва. У выніку гэтага пад пагрозай знікнення апынуліся дзікія насельнікі халодных рэгіёнаў, такія як цюлені, белыя мядзведзі, ваўкі і іншыя жывёлы.

Аўтары праекта прапануюць выкарыстоўваць спецыяльныя падводныя лодкі, якія будуць апускацца ў глыбіню акіяна, збіраць марскую ваду, адфільтроўваць ад соляў і замарожваць яе. На выхадзе атрымаюцца адносна невялікія кавалкі лёду ў форме шасцівугольнікаў. На выраб кожнага такога кавалачка спатрэбіцца 2027 кубічных метраў вады. Усе шасцівугольнікі можна будзе злучыць адзін з адным.

«Наша мэта — аднаўленне палярнай экасістэмы, якая мае непасрэдны ўплыў на глабальны клімат», — заяўляе адзін з аўтараў праекта Фарыс Радж Катахатухаха.

Гэта можа не спрацаваць, таму што такі падыход з фарміраваннем новых леднікоў лечыць, прасцей кажучы, сімптом, а не хваробу. Хвароба ў дадзеным выпадку — глабальнае пацяпленне, што прызнаюць і самі аўтары работы, але іх ідэі пры гэтым могуць дапамагчы запаволіць гібель планеты, пакуль вучоныя не прыдумаюць, што рабіць з глабальным пацяпленнем. Прапанаваны праект яго не спыніць, але аднаўленне расталых леднікоў дапаможа захаваць фаўну Арктыкі.

Таксама на гэты момант не ясна, дзе падводныя лодкі будуць браць энергію, бо для работы цэлага флоту (а тут, ясная рэч, парачкай падлодак не абысціся) трэба проста каласальная колькасць энергарэсурсаў — а гэта можа яшчэ мацней пагоршыць сітуацыю з выкідамі газаў у атмасферу.

Адзіным варыянтам можа быць выкарыстанне «чыстай» энергіі накшталт сонечных панэляў ці вадароднага паліва, але такі падыход робіць праект празмерна дарагім, і ў гэтым выпадку рэсурсы куды больш мэтазгодна пусціць на барацьбу з глабальным пацяпленнем, а не на намарожванне лёду.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.