Вы тут

Жыхарка Мінска ўзяла ў доўг і не вярнула больш за 250 000 долараў


У Мінску затрымалі жанчыну, якая пазычыла ў знаёмых і не вярнула больш за 250 000 долараў. Усяго ўстаноўлена больш за 20 пацярпелых, паведамілі sb.by ў ГУУС Мінгарвыканкама.


Фігурантка, якая займалася продажам тэкстыльнай прадукцыі і адзення, на працягу чатырох гадоў пазычала грошы нібыта на развіццё бізнесу. Брала грошы ў сваіх сяброў, аднакурснікаў, былых калег, сваякоў, а таксама ў камерцыйных прадпрыемстваў, якія даюць пазыкі.

Пазычала розныя сумы: ад 1 000 да 60 000 долараў. Пры гэтым афармляліся распіскі і дамовы пазык, жанчына не толькі абяцала вярнуць доўг, але і выплачваць 4-5% ад сумы пазыкі.

На справе вяртаць даўгі фігурантка не збіралася. Грошы, па інфармацыі праваахоўнікаў, часцей за ўсё ішлі зусім не на развіццё справы, а на асабістыя патрэбы - куплю новых аўтамабіляў, адпачынак за мяжой і г.д..

Сярод пацярпелых крэдытораў былі і юрыдычныя асобы, якім фігурантка не заплаціла за пастаўлены тавар.

Часам жанчына часткова вяртала даўгі, але для гэтага пазычала грошы ў чарговага крэдытора.

"Ужо з мая 2017 года ад незадаволеных крэдытораў пачалі паступаць заявы ў міліцыю. А ў пачатку 2018 года бізнэс зламысніцы і зусім перастаў існаваць, аднак для яго развіцця браць грошы ў доўг яна працягвала", - адзначылі ў міліцыі.

Зараз матэрыялы па гэтай справе перададзены ў СК для дачы прававой ацэнкі.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.