Ужо даўно даказана, што курэнне — небяспечная звычка, якая наносіць шкоду не толькі таму, хто не расстаецца з цыгарэтамі, а і людзям, якія знаходзяцца побач. Аднак пра гэта мала хто з залежных ад нікаціну думае. А калі і задумваецца, то наўрад ці сапраўды клапоціцца аб здароўі навакольных.
Мінакоў з цыгарэтай у руках можна сустрэць, шпацыруючы па гарадскіх вуліцах і парках, чакаючы патрэбнага транспарту на прыпынку. Хочаш — не хочаш, узнікае нямала і іншых сітуацый, калі курэц прымусіць цябе дыхаць цыгарэтным дымам. Нярэдкія выпадкі, калі грамадзяне спажываюць тытунёвыя вырабы, выкарыстоўваюць электронныя цыгарэты на лесвічных пляцоўках жылых дамоў або ў іншых дапаможных памяшканнях.
Аб шкодзе курэння для здароўя ўжо гаварылася неаднаразова — пра гэта ведае нават дзіця. А вось інфармацыяй пра юрыдычныя аспекты дадзенага пытання валодаюць нямногія. На якой падставе і пры якіх умовах асоба можа быць прыцягнута да адказнасці за курэнне (спажыванне) тытунёвых вырабаў, расказаў начальнік арганізацыйна-аналітычнага ўпраўлення міліцыі грамадскай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў палкоўнік міліцыі Вадзім Петыш.
Супрацоўнік органаў унутраных спраў нагадаў, што пытанні, звязаныя са спажываннем тытунёвых вырабаў, выкарыстаннем электронных сістэм курэння, вадкасцяў для электронных сістэм курэння, сістэм для спажывання тытуню, урэгуляваны Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2002 года № 28 (у рэдакцыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.01.2019 № 2). Названым дакументам вызначаны пералік месцаў, дзе курыць нельга.
У цяперашні час спажыванне тытунёвых вырабаў, выкарыстанне электронных сістэм курэння, а таксама сістэм для спажывання тытуню забараняецца:
Курыць, у тым ліку выкарыстоўваць электронныя сістэмы курэння і сістэмы для спажывання тытуню, таксама нельга, за выключэннем спецыяльна створаных для гэтых мэт месцаў:
У адпаведнасці з артыкулам 19.9 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, курэнне (спажыванне) тытунёвых вырабаў, выкарыстанне электронных сістэм курэння, сістэм для спажывання тытуню ў месцах, дзе яны ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі забароненыя, прыводзяць да накладання штрафу ў памеры да чатырох базавых велічынь. На цяперашні момант чатыры базавыя складаюць 148 рублёў.
— За тры месяцы бягучага года супрацоўнікамі органаў унутраных спраў выяўлена звыш 1260 такіх адміністрацыйных правапарушэнняў, з якіх больш як 50 здзейснены непаўналетнімі, — звярнуў увагу Вадзім Петыш. — Супрацоўнікі міліцыі ў першую чаргу накіраваны на прафілактычную рацу. З улікам дзеючага заканадаўства, заўважаныя ўпершыню, як правіла, вызваляюцца ад адміністрацыйнай адказнасці за здзяйсненне адміністрацыйнай правіннасці з вынясеннем папярэджання. Разам з тым грамадзяне павінны самі разумець, што, запальваючы цыгарэту на лесвічнай пляцоўцы, у ліфце, на прыпынку грамадскага транспарту ці ў скверы, яны ствараюць нязручнасць і вымушаюць дыхаць дымам іншых людзей, у тым ліку пажылых, хворых і дзяцей. Згодна з Правіламі продажу асобных відаў тавараў і ажыццяўлення грамадскага харчавання, асобам, якія не дасягнулі 18-гадовага ўзросту, забараняецца продаж тытунёвых вырабаў і вадкасцяў для электронных сістэм курэння. Аб гэтым не павінны забываць службовыя асобы і работнікі гандлёвых аб'ектаў.
Нагадаем, інфармацыя аб забароне продажу асобных тавараў непаўналетнім асобам размяшчаецца ў месцах продажу гэтых тавараў. Пры ўзнікненні спрэчкі прадавец мае права запатрабаваць у пакупніка дакумент, які змяшчае дату нараджэння, фотамалюнак (лічбавы фотапартрэт) і дазваляе ўстанавіць узрост пакупніка. У выпадку адсутнасці дакументаў, што пацвярджаюць асобу, прадавец мае права не адпускаць пакупніку тавары, продаж якіх непаўналетнім асобам забаронены.
Як паведамілі ў МУС, за парушэнне парадку ажыццяўлення гандлю і грамадскага харчавання, аказання паслуг насельніцтву, рэалізацыі тавараў фізічнымі асобамі ў бягучым годзе да адміністрацыйнай адказнасці за продаж алкагольных, слабаалкагольных напіткаў, піва, тытунёвых вырабаў, электронных сістэм курэння, вадкасцяў для электронных сістэм курэння, сістэм для спажывання тытуню непаўналетнім прыцягнута амаль 160 работнікаў гандлю.
Вераніка КАНЮТА
Урокі гісторыі на мове віртуальнай рэальнасці.
Гутарым з намеснікам старшыні канцэрна «Беллегпрам» Наталляй Мурашка.