Вы тут

Міліцыянеры распрацавалі для сябе мультымоўны размоўнік


Супрацоўнікаў Магілёўскага інстытута МУС натхнілі на гэта другія Еўрапейскія гульні, калі ў краіну прыехала шмат гасцей з Еўропы і неабходна было неяк дапамагаць ім арыентавацца на мясцовасці. Улічваючы, што Беларусь зараз актыўна наладжвае сувязі не толькі са сваімі ўсходнімі, але і заходнімі суседзямі, каштоўнасць такога выдання для праваахоўнікаў цяжка пераацаніць.


— Размоўнік распрацавалі выкладчыкі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін нашага інстытута — Уладзіслаў Балабанаў, Яўген Іваноў, Ганна Перунова і дацэнт Вольга Лукіна, — расказвае афіцыйны прадстаўнік Магілёўскага інстытута МУС Кірыл МАРЖАНАЎ. — У ім знайшлося месца для распаўсюджаных фраз з англійскай, нямецкай, французскай і польскай моў. Гэта прывітанні, стандартныя моўныя звароты на тэму аказання дапамогі, высвятлення асобы, апытання, указання дарогі, аховы грамадскага парадку, здарэння з транспартам і іншыя — уся тая лексіка, якая дазваляе супрацоўнікам міліцыі атрымаць неабходную інфармацыю ад замежнага госця і дапамагчы яму знайсці выйсце са складанай сітуацыі. Выданне плануецца выкарыстоўваць у тым ліку і на занятках па замежнай мове з курсантамі нашага інстытута.

Акрамя гэтага, у дапамогу курсантам кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін падрыхтавала электронны дапаможнік «Англійская мова = Englіsh». Матэрыял падаецца ў выглядзе вэб-старонак са зручным меню і інтэрфейсам. У дапаможніку даецца матэрыял па 19 тэмах, яго засваенне разлічана на 3—5 заняткаў. Электронны дапаможнік рэкамендаваны Міністэрствам адукацыі Беларусі для студэнтаў і курсантаў устаноў вышэйшай адукацыі па юрыдычных спецыяльнасцях.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.