Вы тут

Законапраект аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ўнесены ў парламент


Законапраект аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў унесены ў парламент, паведаміла журналістам начальнік упраўлення выканання прысудаў Дэпартамента выканання пакаранняў МУС палкоўнік унутранай службы Жанна Батурыцкая, перадае БЕЛТА.


"Распрацаваны праект закона адобраны кіраўніком дзяржавы. Ён ўнесены на разгляд у парламент, у бліжэйшы час будзе разгледжана дэпутатамі", - сказала Жанна Батурыцкая.

Законапраект распрацоўваўся па даручэнні Прэзідэнта Міністэрствам унутраных спраў сумесна з Вярхоўным судом, Генеральнай пракуратурай і іншымі зацікаўленымі ведамствамі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.