Законапраект аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў унесены ў парламент, паведаміла журналістам начальнік упраўлення выканання прысудаў Дэпартамента выканання пакаранняў МУС палкоўнік унутранай службы Жанна Батурыцкая, перадае БЕЛТА [1].
"Распрацаваны праект закона адобраны кіраўніком дзяржавы. Ён ўнесены на разгляд у парламент, у бліжэйшы час будзе разгледжана дэпутатамі", - сказала Жанна Батурыцкая.
Законапраект распрацоўваўся па даручэнні Прэзідэнта Міністэрствам унутраных спраў сумесна з Вярхоўным судом, Генеральнай пракуратурай і іншымі зацікаўленымі ведамствамі.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/zakonoproekt-ob-amnistii-v-svjazi-s-75-letiem-osvobozhdenija-belarusi-vnesen-v-parlament-352426-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/parlament