Вы тут

Натарыусы разам са «Звяздой» адкажуць на пытанні


Як стаць спадкаемцам, аформіць шлюбны дагавор або дакументы на адчужэнне маёмасці, скласці завяшчанне?


Адказы на гэтыя і іншыя пытанні ўсе ахвотныя змогуць атрымаць 2 мая з 11.00 да 13.00 і 3 мая з 10.00 да 11.00 на стэндзе Выдавецкага дома «Звязда» падчас выстаўкі «СМІ ў Беларусі».

Натарыусы Мінскай гарадской і Мінскай абласной натарыяльных акруг бясплатна падкажуць, як вырашыць тое ці іншае пытанне, а таксама дапамогуць аформіць дакументы, напрыклад, на выезд дзіцяці на адпачынак за мяжу і іншыя.

А 4 мая ўсе натарыяльныя бюро і канторы Беларусі чакаюць грамадзян цягам рабочага дня, каб бясплатна падказаць ім, як разабрацца ў пытаннях шлюбна-сямейнага закандаўства. Спіс натарыяльных кантор і бюро можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты у раздзеле “Знайсці натарыуса”. 

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.