Вы тут

"Бацькоўскі ўніверсітэт" адкрываецца ў БДУ


Ініцыятарам праекта выступіў факультэт філасофіі і сацыяльных навук (ФФСН). Яго ўдзельнікамі  могуць стаць усе жадаючыя (не толькі прадстаўнікі БДУ): бацькі, якія ўжо выхоўваюць дзяцей, а таксама будучыя сямейныя пары. Навучанне ў “бацькоўскім універсітэце” дазволіць лепш зразумець дзяцей і асвоіць нюансы  правільных стасункаў з імі. Слухачы авалодаюць прыёмамі кантролю за негатыўнымі эмоцыямі, навучацца самааналізу і метадам вырашэння міжасобасных канфліктаў.


Спецыялістамі БДУ распрацавана 12 навучальных праграм. Першыя тры стартуюць 15 красавіка. На курсе “Ваша агрэсіўнае дзіця: пакараць нельга памілаваць” псіхолагі раскажуць пра метады пераадолення дзіцячага гневу і агрэсіі. Праграма "Як быць бацькамі нестандартнага дзіцяці” ўключае трэнінгі па кантактаванні з асаблівымі дзецьмі. А ў рамках “Школы для будучых бацькоў” усе жадаючыя пройдуць псіхалагічную падрыхтоўку напярэдадні нараджэння дзіцяці.

Адзін курс уключае ад 8 да 12 заняткаў. Яны будуць праходзіць у вячэрні час па буднях у фармаце трэнінгаў, семінараў і кансультацый. Удзельнікам прапануюць вырашыць шэраг псіхалагічных і дыягнастычных практыкаванняў, прааналізаваць жыццёвыя сітуацыі з асабістага досведу. Спікерамі і трэнерамі праекта выступяць вядучыя спецыялісты-псіхолагі, выкладчыкі ФФСН БДУ.

Запіс на навучанне ажыццяўляецца па тэлефоне 8 (17) 259 70 48 з 8.30 да 18.00 да 8 красавіка ўключна.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.