Ініцыятарам праекта выступіў факультэт філасофіі і сацыяльных навук (ФФСН). Яго ўдзельнікамі могуць стаць усе жадаючыя (не толькі прадстаўнікі БДУ): бацькі, якія ўжо выхоўваюць дзяцей, а таксама будучыя сямейныя пары. Навучанне ў “бацькоўскім універсітэце” дазволіць лепш зразумець дзяцей і асвоіць нюансы правільных стасункаў з імі. Слухачы авалодаюць прыёмамі кантролю за негатыўнымі эмоцыямі, навучацца самааналізу і метадам вырашэння міжасобасных канфліктаў.
Спецыялістамі БДУ распрацавана 12 навучальных праграм. Першыя тры стартуюць 15 красавіка. На курсе “Ваша агрэсіўнае дзіця: пакараць нельга памілаваць” псіхолагі раскажуць пра метады пераадолення дзіцячага гневу і агрэсіі. Праграма "Як быць бацькамі нестандартнага дзіцяці” ўключае трэнінгі па кантактаванні з асаблівымі дзецьмі. А ў рамках “Школы для будучых бацькоў” усе жадаючыя пройдуць псіхалагічную падрыхтоўку напярэдадні нараджэння дзіцяці.
Адзін курс уключае ад 8 да 12 заняткаў. Яны будуць праходзіць у вячэрні час па буднях у фармаце трэнінгаў, семінараў і кансультацый. Удзельнікам прапануюць вырашыць шэраг псіхалагічных і дыягнастычных практыкаванняў, прааналізаваць жыццёвыя сітуацыі з асабістага досведу. Спікерамі і трэнерамі праекта выступяць вядучыя спецыялісты-псіхолагі, выкладчыкі ФФСН БДУ.
Запіс на навучанне ажыццяўляецца па тэлефоне 8 (17) 259 70 48 з 8.30 да 18.00 да 8 красавіка ўключна.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[2] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya