Вы тут

10 беларускіх слоў, якіх вы маглі не ведаць


Свой, адметны чытач у газеты «Звязда». Ён жа, хочацца верыць, глядач тэлеканала «Беларусь 3» і ў прыватнасці праграмы «Размаўляем па-беларуску». Гэтая тэлевіктарына ўжо каторы год у эфіры і магла б выходзіць далей — у звычным фармаце. Аднак стваральнікі вырашылі ўдасканаліць яго (над чым і працуюць)...


А пакуль усе, хто цікавіцца мовай, шануюць яе і, магчыма, плануюць удзел у віктарыне, могуць праверыць сваё веданне з дапамогай «Звязды». Такім чынам

ці ведалі вы, што:

дыхтоўны — вельмі добры, высокай якасці;

зачаўраць — зачахнуць, змарнець;

кучма — 1) шапка футрам наверх, 2) пра пышныя, густыя валасы;

ліхвяр — той, хто бярэ вельмі высокія працэнты за пазычаныя грошы;

пярэрва — 1) прастора, якая раздзяляе якія-небудзь масівы; 2) часовы перапынак;

рэзгіны — прыстасаванне насіць сена, салому, зробленае з вяровачнай сеткі, нацягнутай на сагнутыя пруткі;

скуголіць — 1) жаласна выць, падвываць; 2) наракаць, скардзіцца, прасіць чаго-небудзь;

спагада — 1) спачуванне каму-небудзь, добразычлівыя адносіны да каго-небудзь; 2) літасць да каго-небудзь;

колькі змогі — вельмі хутка (бегчы, кідацца) (беларускія сінонімы: што моцы, як сілы, як моцы стае, як маеш (меў) моцы; рускі адпаведнік: что есть мочи (бежать);

хоцькі-няхоцькі — насуперак жаданню, незалежна ад старання (беларусы яшчэ скажуць: рады не рады, а мусіш, хочучы-няхочучы, хочаш не хочаш, а ногі намочыш, гніся не гніся (ды ў аглоблі станавіся); рускія: хочешь не хочешь).

Загаловак у газеце: Ліхвяры спагады не маюць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.