Вы тут

У Барысаве мужчына прадаў аўтамабіль, а потым яго скраў


Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Барысаўскага РУУС затрымалі 38-гадовага мужчыну, які падазраецца ў крадзяжы іншамаркі. Зламыснікам быў былы ўладальнік аўтамабіля.


Здзелка куплі-продажу старэнькай “Мазды” паміж двума барысаўчанамі адбылася ў лютым. За транспартны сродак ўладальнік прасіў 400 рублёў -- пакупнік гандлявацца не стаў.

У пачатку сакавіка барысаўчанін ў стане алкагольнага ап'янення ішоў па тэрыторыі гаражнага кааператыва ў райцэнтры. Там убачыў “Мазду”, якая нядаўна належыла яму. Падабраўшы ключ, ён запусціў рухавік і з'ехаў. Праўда, катаўся зламыснік не доўга, трапіў у ДТЗ і збег з месца здарэння, паведамляе прэс-служба МУС.

Пасля паведамлення сапраўднага ўладальніка аб крадзяжы іншамаркі аператыўнікі ў самыя кароткія тэрміны знайшлі падазраванага. Яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання і прызналі падазраваным па крымінальнай справе, заведзенай за крадзеж.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.