Вы тут

Калі гаспадара няма дома… Як зберагчы маёмасць ад злодзеяў?


З надыходам вясенне-летняга перыяду аператыўная абстаноўка ў краіне, як правіла, характарызуецца павелічэннем фактаў крадзяжоў на тэрыторыі сельскай мясцовасці. Асабліва тое актуальна для садаводчых таварыстваў і дачных кааператываў, дзе зарэгістравана вялікая колькасць домаўладанняў, прызначаных для часовага пражывання грамадзян.


Фота з адкрытых крыніц.

У бягучым годзе зарэгістравана звыш 220 крадзяжоў, здзейсненых з домаўладанняў грамадзян, якія размешчаны ў садаводчых таварыствах і дачных кааператывах. Прадукты харчавання, адзенне, інструменты, бытавая тэхніка — далёка не поўны спіс таго, дзеля чаго людзі ідуць на злачынства.

На дадзены момант падазраваны ва ўчыненні злачынства ўстаноўлены толькі ў 142 выпадках. Як паведаміў намеснік начальніка арганізацыйна-аналітычнага ўпраўлення міліцыі грамадскай бяспекі МУС падпалкоўнік міліцыі Васіль Герасімаў, складанасць раскрыцця крымінальна каральных дзеянняў гэтага віду заключаецца ў тым, што ў большасці выпадкаў з моманту ўчынення злачынства і да яго выяўлення праходзіць працяглы час, у сувязі з чым даволі складана ўстанавіць тыя ці іншыя абставіны здзяйснення супрацьпраўнага дзеяння.

Пытанні папярэджання ўчынення крымінальных дзеянняў дадзенай катэгорыі не страчваюць сваёй актуальнасці. Супрацоўнікамі органаў унутраных спраў на пастаяннай аснове ажыццяўляецца работа па прафілактыцы злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца на тэрыторыях садаводчых таварыстваў і дачных кааператываў.

Як заўважыў Васіль Герасімаў, найбольш праблемным перыядам з'яўляецца міжсезонне, калі абсалютная большасць дачнікаў перастае наведваць свае домаўладанні. «Наяўнасць у іх матэрыяльных каштоўнасцяў (інструменту, аўдыё- і відэатэхнікі, прадуктаў харчавання і іншага) і адсутнасць для зламыснікаў сур'ёзных перашкод для ўчынення крадзяжоў з'яўляюцца перадумовай злачынных замахаў», — удакладніў ён.

У сувязі з гэтым органы ўнутраных спраў рэкамендуюць грамадзянам прымаць комплексныя меры для захаванасці сваіх домаўладанняў і маёмасці, якая ў іх знаходзіцца. У прыватнасці, з мэтай павышэння абароненасці свайго дома варта ўстанавіць надзейныя ўваходныя дзверы і замкі, умацаваць аконныя праёмы. Нават калі выходзіце з дому на непрацяглы час, заўсёды правярайце, ці ўсе дзверы і вокны зачыненыя. Ключы ад дома не хавайце пад дыванком каля дзвярэй або ў іншым лёгкадаступным месцы.

— Не пакідайце ў дачным доме ў перыяд міжсезоння або падчас працяглай адсутнасці дарагія рэчы, — звяртае ўвагу намеснік начальніка арганізацыйна-аналітычнага ўпраўлення міліцыі грамадскай бяспекі МУС. — Па магчымасці забярыце іх да сябе па месцы сталага жыхарства або прыбярыце ў цяжкадаступнае месца. Усталюйце добрасуседскія
адносіны з жыхарамі свайго садаводчага таварыства (дачнага кааператыва) з мэтай узаемнага назірання за домаўладаннямі адзін аднаго. Калі кудысьці з'язджаеце, папрасіце суседзяў перыядычна правяраць цэласнасць дзвярэй і вокнаў хаты. Пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці ўстанавіце ахоўную сігналізацыю і не забывайце яе ўключаць.

І яшчэ вельмі важная дэталь. Калі вы заўважылі з'яўленне (пражыванне) старонніх асоб на тэрыторыі садаводчага таварыства (дачнага кааператыва) або ведаеце аб здзейсненых правапарушэннях там, неадкладна праінфармуйце аб тым органы ўнутраных спраў. Гэта датычыцца і з'яўлення транспартных сродкаў, якія выклікаюць падазрэнне. Своечасовае прыняцце папераджальных мер дапаможа грамадзянам не толькі абараніць сваю маёмасць ад злачынных замахаў, але і, у выпадку здзяйснення злачынства, прыцягнуць вінаватага да ўстаноўленай заканадаўствам адказнасці.

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.