Вы тут

Выпускныя вечары пройдуць 8 і 9 чэрвеня


Міністэрства адукацыі вызначылася з датамі правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, звязаных з заканчэннем навучальнага года, і выпускных экзаменаў. Апошнія званкі для вучняў 9-х і 11-х класаў прагучаць у гэтым годзе 30 мая. А вучэбны год для ўсіх школьнікаў завяршаецца 31 мая. Выпускныя вечары для адзінаццацікласнікаў Міністэрства адукацыі рэкамендуе правесці 8—9 чэрвеня 2019 года.


3 1 па 8 чэрвеня ў школах пройдуць выпускныя экзамены на ІІ і ІІІ ступенях навучання.

Выпускнікі 11-х класаў будуць здаваць чатыры абавязковыя экзамены. Пісьмовыя іспыты па рускай або беларускай мове (па выбары) і матэматыцы пройдуць 1, 3 і 5 чэрвеня. Тэксты і заданні для правядзення выпускных экзаменаў у пісьмовай форме будуць аб'яўляцца праз сродкі масавай інфармацыі, а таксама размяшчацца на партале Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Навучэнцы сярэдніх школ, у якіх было арганізавана вывучэнне гэтых прадметаў на павышаным узроўні, будуць пісаць пераказ і экзаменацыйную работу па матэматыцы па адрозных заданнях і тэкстах. Акрамя таго, адзінаццацікласнікам трэба будзе здаць экзамен па замежнай мове і гісторыі Беларусі.

Пасля заканчэння базавай школы вучні будуць здаваць тры экзамены: беларускую мову (дыктоўку), рускую мову (дыктоўку) і матэматыку (пісьмова). Даты правядзення пісьмовых экзаменаў— 4, 6 і 8 чэрвеня.

Ва ўстановах адукацыі, дзе навучанне і выхаванне вядзецца на польскай і літоўскай мовах, для навучэнцаў 9-х і 11-х класаў праводзяцца выпускныя экзамены ў пісьмовай форме па мове нацыянальнай меншасці: 23 мая — у 9-х класах і 24 мая — у 11-х класах.

Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі пры правядзенні выпускных экзаменаў у пісьмовай форме (за выключэннем выпускнога іспыту па матэматыцы) у класах інтэграванага навучання і выхавання ствараюцца дзве экзаменацыйныя камісіі і выдзяляюцца два асобныя памяшканні для правядзення выпускных экзаменаў.

Праграмы ўступных іспытаў ва ўстановы адукацыі для атрымання вышэйшай адукацыі І ступені і (або) сярэдняй спецыяльнай адукацыі на 2019 год можна знайсці на сайце Міністэрства адукацыі ў раздзеле "Агульная сярэдняя адукацыя" (падраздзел "Заканчэнне 2018/2019 навучальнага года") і на Нацыянальным адукацыйным партале ў раздзеле "Навучэнцам/Экзамены".

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Больш за 100 літаратараў з усіх рэгіёнаў краіны возьмуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства

Больш за 100 літаратараў з усіх рэгіёнаў краіны возьмуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства

Свята, якое ўжо традыцыйна ладзіцца ў першую нядзелю верасня, сёлета прымае Слонім.

Грамадства

Як працуюць сядзелкі

Як працуюць сядзелкі

Попыт на сядзелак ці медсясцёр, якія могуць даглядаць цяжка хворых людзей на даму, пастаянна расце.