Гала-канцэрт фестывалю назвалі па-дамашняму — «На свята хата гасцямі багата». І заклалі ў гэтую назву асноўную ідэю аб тым, што фальклорная спадчына перадавалася менавіта на святы, калі ў доме збіраліся госці — сваякі, аднавяскоўцы, прыезджая радня. Так і пабудавалі чарговы «Фальклор без межаў», запрасіўшы на імпрэзу самадзейных артыстаў з Польшчы, Расіі, Украіны, ну і, вядома, землякоў. Было многа сустрэч, музыкі, танцаў, усмешак.
Сабралася каля трохсот чалавек. Напрыклад, фальклорны калектыў «Куранты» з польскага Бельска-Падляскага ўжо стаў улюбёнцам тутэйшай публікі, ён прыязджае ў Іванава не першы раз. Вельмі цёпла сустрэлі гледачы бранскі фальклорна-эстрадны калектыў «Дзебраначка», а таксама «Вербычаньку» з украінскага Любяшова.
Гэтым разам фэст вызначыўся вялікім удзелам моладзі, былі калектывы з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, а таксама Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Па традыцыі на свята завіталі творчыя калектывы з розных абласцей Беларусі, ну і, вядома, іванаўцы паказалі найлепшае са свайго.
Святлана ЯСКЕВІЧ
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?