Вы тут

Як завяршыўся III Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі і міфалогіі


Калі ў першы дзень слова мелі ў асноўным вучоныя, педагогі, даследчыкі, то ў другі да іх далучыліся тыя, хто насамрэч з'яўляюцца практыкамі і навучаюць іншых. Напрыклад , таму, як сплесці традыцыйную саламяную птушачку-абярог, або як з дапамогай штампаў-трафарэтаў набіць фарбай на тканіну прыгожыя малюнкі. Такія вырабы мы часта бачым на выставах творчасці майстроў старажытных рамёстваў. У аўдыторыях форуму сакрэты майстэрства набіванкі і пляцення саламяных птушачак перадаваліся ў час майстар-класаў.



III Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі і міфалогіі. Дзень першы


Самыя радасныя эмоцыі панавалі ў зале, дзе падводзіліся вынікі дзіцячага конкурсу выканальнікаў беларускай народнай казкі. Кожны з маленькіх пераможцаў атрымліваў узнагароды і выконваў перад гледачамі выбраны ім твор, за што яшчэ раз узнагароджваўся агульнымі апладысментамі.

Больш часу, чым гэта ўрачыстае ўзнагароджванне, заняла апошняя частка працоўнага дня форуму — выступленне майстроў казкавага жанру. Гэта былі ў большасці людзі сталага веку, якія дасканала ведаюць казкі, легенды, таму могуць выканаць старажытныя песні дакладна так, як гэта рабілася ў далёкія часы. Людміла Глухатарэнка з Ельскага раёну, Лілія Рэзкіна з Віцебска, Аляксандр Галкоўскі з Клімавіцкага раёну, Іван Супрунчук з Столінскага раёну, Наталля Прус з Мазырскага раёну, Кацярына Панчэня з Жыткавіцкага раёну зачаравалі прысутных не толькі пранікнёным выкананнем твораў народнага фальклору, але і шчырымі ўспамінамі пра ўласнае жыццё і расповедамі пра свой край.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.