Вы тут

2 снежня пройдзе першая гонка новага сезона Кубка свету па біятлоне


Сёлета першы этап традыцыйна прымае славенская Паклюка. Кубак свету стартуе з сінгл-мікста і змешанай эстафеты. Усяго ж у гэтым сезоне спартсмены будуць спаборнічаць на дзевяці этапах, акрамя Славеніі іх прымуць Аўстрыя, Чэхія, Германія, Італія, Канада, ЗША і Нарвегія. Чэмпіянат свету па біятлоне пройдзе ў шведскім Эстэрсундзе з 7 да 17 сакавіка 2019 года.


Склад зборнай Беларусі на этапе Кубка свету ў Славеніі выглядае наступным чынам: Сяргей Бачарнікаў, Уладзімір Чапелін, Раман Ялётнаў, Антон Смольскі, Максім Варабей, Ірына Крыўко, Дынара Алімбекава, Ганна Сола і Дар'я Юркевіч.

Першы этап Кубка свету па біятлоне ў Славеніі працягнецца 5 снежня індывідуальнай гонкай у мужчын. 6 снежня ў такой жа дысцыпліне выступяць жанчыны. На 7 снежня запланаваны мужчынскі спрынт, а на 8 снежня — жаночы. 9 снежня адбудуцца гонкі пераследу.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: На старт!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.