Вы тут

Уладзімір Чапелін выйграў бронзу на 1-м этапе Кубка свету па біятлоне


Шведскі Эстэрсунд прынёс другую ўзнагароду зборнай Беларусі. Гэтым разам прыемны сюрпрыз зрабіў прадстаўнік мужчынскай часткі нашай каманды Уладзімір Чапелін. Як і напярэдадні ў час жаночай гонкі, у мужчынскай спартсменам прыйшлося спаборнічаць у няпростых умовах надвор'я, на стрэльбішчы раз-пораз з'яўляўся парывісты вецер. Аднак гэта не перашкодзіла фаварытам пацвердзіць свой статус. Выйграў гонку француз Мартэн Фуркад, другім фінішаваў нарвежац Ёханэс Бо. Наш Уладзімір Чапелін памыліўся толькі аднойчы, дапусціўшы промах на першым агнявым рубяжы.


— У першую чаргу настройваўся на стральбу, а ўжо потым каб выкласціся да канца на апошнім крузе дыстанцыі, — адзначыў пасля фінішу Уладзімір. — У сераду ўважліва і з вялікім хваляваннем назіраў за Дашай Юркевіч. Прасякнуўся гэтым поспехам, зразумеў, што пры добрай стральбе можна змагацца за подыум, нягледзячы на найвышэйшую канкурэнцыю! Пастараюся стаць лепшым і дамагчыся стабільнасці, — дадаў Чапелін.

Адзначым, што Уладзімір упершыню ў сваёй кар'еры падняўся на п'едэстал гонару Кубка свету. А прадстаўнікі мужчынскай зборнай Беларусі не былі на п'едэстале Кубка свету з далёкага 2005 года. Цяпер наша мужчынская зборная па біятлоне ўваходзіць у дзясятку лепшых у заліку Кубка нацый.

Дар'я Лабажэвіч

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Працягваючы поспех

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.