У Маладзечанскім раёне прайшлі тактыка-спецыялізаваныя вучэнні з удзелам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Правяралася дзейнасць Мінскай абласной падсістэмы Дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый у халодную пару года.
Легенда вучэнняў прадугледжвала адпрацоўку ліквідацыі наступстваў затору на дарозе з-за завеі, расчыстку завалаў на трасе праходжання лініі электраперадачы. У вёсцы Краснае аднаўлялася цеплазабеспячэнне на той выпадак, калі будзе парушана работа кацельнай. Была ліквідавана надзвычайная сітуацыя на чыгуначнай станцыі з удзелам вагона з радыеактыўнымі матэрыяламі. З аднаго з маладзечанскіх шматпавярховікаў прайшла вучэбная эвакуацыя.
За ходам вучэнняў назіраў віцэ-прэм'ер Уладзімір Кухараў, які знаходзіўся ў складзе штаба ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Ён адзначыў добрае ўзаемадзеянне ўсіх экстранных службаў, якія былі на іх задзейнічаны.
— Мы робім гэтыя вучэнні для таго, каб рэальна ўбачыць магчымасці службаў і недахопы, якія неабходна аператыўна выпраўляць, — сказаў віцэ-прэм'ер. — Так, па шэрагу кірункаў мы зоймемся пытаннямі на паглыбленым узроўні. Гэта датычыцца ачысткі лясоў уздоўж ліній электраперадачы.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?